wd wp Пошук:

Дзмітрый Іванавіч Вус

Не блытаць з Вус.

Дзмітрый Іванавіч Вус (нар. 10 чэрвеня 1971, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўнівэрсітэта. Беспартыйны.

Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Мінску, пазней — у сферы будаўніцтва. З 1992 года — дырэктар выдавецтва «Трывіум».

У 1999—2003 гадах з’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога савета. Балатаваўся ў Мінскі гарадскі савет на выбарах у 2003 і 2007 гадоў, але не быў зарэгістраваны[1].

У 2010 годзе браў удзел ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але прайграў, набраўшы 38 % (паводле звестак выбарчай камісіі)[2].

Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года (сваю кампанію вёў супольна з Мікалаем Статкевічам). Паводле звестак ЦВК РБ, на прэзідэнцкіх выбарах Д. Вус набраў 0,39 % галасоў[3].

Сям’я

Першая жонка — Святлана. У 2008 годзе[4] ўзначальвала ініцыятыўную групу па вылучэнні Д. Вуса ў дэпутаты ў Нацыянальны сход. Падчас сбору подпісаў патрапіла ў шпіталь і памерла. Дмітры застаўся ўдаўцом з сынам Іванам 1996 года нараджэння.

Ажаніўся другі раз — жонка Яўгенія. Маюць агульнага сына Міхаіла (нарадзіўся ў пачатку 2011 года) і дачку жонкі Яўгеніі ад папярэняга шлюбу[5].

Арышт

Затрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля масавай акцыі пратэсту. Першыя суткі ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, удзень 20 снежня быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе[1].

Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках.

Дзмітрый Вус заяўляў пра ціск на яго з боку органаў следства з мэтай атрымання абвінаваўчых паказанняў на яго сябра Міколу Статкевіча. У выпадку адмовы даць такія паказанні яму пагражалі турэмным тэрмінам. Ён адмовіўся[1].

18 сакавіка 2011 года Д. Вусу было прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў па арт. 293 КК РБ. 26 мая 2011 года суддзя Ленінскага раённага суда горада Мінска Людміла Грачова вынесла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму[6]. Быў узяты пад варту ў зале суда. Адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 19.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення[7].

На час зняволення Д. Вус меў другую групу інваліднасці (за тры гады да арышту ён перанёс клінічную смерць, у яго была парушаная маторыка рук). Адміністрацыя магілёўскай калоніі, дзе Дзмітрый Вус адбываў пакаранне, прымушала яго працаваць, у той час як большасць вязняў гэтай спецустановы гэтага не рабіла[8].

Вызвалены 1 кастрычніка 2011 года на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні[9].

Зноскі

  1. 1 2 3 Зьміцер Ус
  2. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. C.256. ISBN 978-0-929849-42-3]
  3. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. C.258-259. ISBN 978-0-929849-42-3]
  4. Дмитрий Усс: посмеемся после 19 декабря
  5. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 259—261. ISBN 978-0-929849-42-3]
  6. [Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні / укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 с. C.113.]
  7. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 257 ISBN 978-0-929849-42-3]
  8. Cоф’я Вус: Я б хаця б пераканалася, што мой сын жывы(недаступная спасылка)
  9. 2011. События, которые нас взволновали Архівавана 7 сакавіка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2010)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 23-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных