wd wp Пошук:

Гонёндз

Го́нёндз[1] (польск.: Goniądz; традыцыйная беларуская назва — Гонядзь) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Манецкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Гонёндз. Знаходзіцца на захадзе этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў[2]. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Падляскага ваяводства, на ўскрайку Бебжаўскай катлавіны, у даліне ракі Бебжа. Праз горад праходзіць водны турыстычны шлях па рацэ Бебжа, які злучае Аўгустоўскую раўніну і Элцкае паазер’е з Наравам. Займае плошчу ў 4,28 км². Насельніцтва станам на 2005 год складае 1903 чалавекі.

Этымалогія назвы

Назва горада хутчэй за ўсё мае балцкае паходжанне. Нямецкія хронікі згадваюць пра даўнішнюю мяжу паміж балцкімі плямёнамі галіндаў і яцвягаў (судаваў). Мяжа паміж Галіндзіяй і Судовіяй праходзіла па рацэ Элк і далей па рацэ Бебжа. Іншыя даследчыкі звязваюць паходжанне тапоніма Гонёндз з балцкім племем голядзь[3].

Гісторыя

Капліца на могілках у Гонёндзе
Гонёндз
Бераг ракі Бебжа ў Гонёндзе
Гонёндз

Першая пісьмовая згадка пра Гонёндз як горад Выскай зямлі Мазовіі датуецца 14 жніўня 1358 года.

2 снежня 1382 года мазавецкі князь Земавіт IV з братам Янушам I заклалі замак Тэўтонскага ордэна Вызна ў межах Ганёндзкага павета. 30 снежня 1401 — Земавіт IV заклаў свайму брату Янушу I, князю чэрскаму, Выскую зямлю разам з Ганёндзкім паветам. Назад Выскую зямлю з Ганёндзкім паветам Земавіт IV выкупіў у Вялікага магістра Тэўтонскага ордэна 29 студзеня 1402 года. Але 2 ліпеня 1402 гада вялікі магістр Тэўтонскага ордэна адмаўляе ў лісце Янушу I і Земавіту IV па факту перадачы вялікаму князю літоўскаму Вітаўту Ганёндзкага павета ў выніку далучэння яго да ВКЛ.

Вялікі князь літоўскі Вітаўт да 1430 года засноўвае і фундуе парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Святога Яна Хрысціцеля і Святой Агнешкі.

У 15011506 гадах Гонёндз знаходзіўся ва ўласнасці Міхала Глінскага, князя літоўскага, военачальніка і дзяржаўнага дзеяча, які вёў сваё паходжанне ад татараў ВКЛ. У 1499 стаў маршалкам ВКЛ і саветнікам караля. У 1506 перамог крымскіх татараў у бітве пад Клецкам. Ён быў памылкова абвінавачаны сваімі апанентамі ў спробе ўзначаліць Вялікае Княства Літоўскае, таму Жыгімонтам I Старым быў пазбаўлены свайго тытула. Забіў інтрыгуючага супраць яго ваяводу Яна Забярэзінскага. Ініцыяваў паўстанне і перайшоў на бок Масквы ў 1508 годзе, у выпадку чаго страціў сваю маёмасць у Рэчы Паспалітай.

Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл у 1511 годзе пабудаваў у Ганёндзкім замку капліцу Тройцы, Маці Божай Марыі і Святых. 4 студзеня 1515 года Жыгімонт І перадае землі Ганёндзка-райгарадскія ва ўласнасць Мікалаю Радзівілу. 23 красавіка 1529 кароль надарыў свайго сына Жыгімонта Аўгуста лясамі, сенажацямі і пусткамі, прылеглымі да Ганёндзкіх наваколляў.

15 лютага 1547 года гораду было пададзена кульмскае права яго кіраўніком полацкім ваяводай Станіславам Давойнам з жонкай Петранелай.

У 1572 годзе Гонёндз уваходзіць у Кнышынскае староства. У 1573 годзе сойм зацвердзіў права і свабоды горада.

28 мая 1621 года ў горадзе адбыўся пажар. 7 сакавіка 1667 года сойм канстытуцыі стварае гарадскую раду. У 1669 годзе парафія Гонёндза ўваходзіць у склад Аўгустоўскага дэканата. 15 лютага 1676 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі надаў войтаўства ў Гонёндзе.

Станам на 1765 год у Гонёндзе налічвалася 243 будынкі і 1500 жыхароў. У 1775 годзе распачата будаўніцтва новага драўлянага касцёла. 8 верасня 1779 года ў Гонёндзе адбыўся пажар.

24 чэрвеня 1794 года падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі паўстанцкія аддзелы перамаглі ў бітве з прускімі войскамі пад Асаўцом і Клімашэўніцай. У 1795 годзе ў выніку III падзелу Рэчы Паспалітай Гонёндз адыходзіць Прускаму каралеўству; прускія ўлады анулёўваюць абавязковы да таго часу прывілей «de non tolerandis Judaeis», што паспрыяла значнаму прытоку яўрэяў, галоўным чынам так званых літвакоў. З прускага вопісу горада 1799 года вынікае, што з 1373 жыхароў Гонёндза 498 чалавек складаюць яўрэі.

У 18071915 гадах Гонёндз уваходзіць у склад Расійскай Імперыі. У 1860 годзе парафія налічвала 5054 асобы. У 1864 годзе пачалося будаўніцтва капліцы Святога Фларыяна на ўзгорку, ў вёсцы старых могілак шпіталя. Станам на 1897 год Гонёндз налічвае 3402 жыхары.

У час Першай сусветнай вайны частка горада была разбурана, з-та таго, што па рацэ Бебжа праходзіла лінія фронту.

26 верасня 1921 года адбыўся згарэў касцёл. 15 верасня 1924 года быў асвечаны новы касцёл, пабудаваны па праекце архітэктара Оскара Сасноўскага.

У верасні 1939 падчас першай нямецкай акупацыі ў Гонёндзе адбываюцца дзеянні антыяўрэйскага кірунку. У 19391941 гадах уваходзіць у склад БССР. 22 чэрвеня 1941 года Германія напала на Савецкі Саюз, савецкія ўлады пакінулі горад, у выніку чаго горад застаўся без улады, і як следства, прайшлі польскія акты рабаванняў, пагромаў і самасудаў над яўрэйскім насельніцтвам горада. У чэрвені — ліпень 1941 годзе нямецкія войскі закатавалі 116 жыхароў Гонёндза, у асноўным яўрэйскага паходжання. З 1941 па 1945 гады горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 10 жніўня 1944 года немцы падарвалі дзве вежы і частку сцен касцёла, горад разбураны на 80 % з-за лініі фронту, якая зноў праходзіла па рацэ Бебжа.

20 верасня 1944 года Гонёндз быў перададзены Польшчы, якая ў рамках абмену насельніцтвам з СССР пачала праводзіць палітыку гвалтоўнага высялення беларусаў і ўкраінцаў[4]. 12 студзеня 1945 года савецкія войскі ўваходзяць у Гонёндз.

У 19451989 гадах горад уваходзіў у склад Польскай Народнай Рэспублікі. У 1955 годзе завершана аднаўленне касцёла. Станам на 30 снежня 1995 года насельніцтва горада складала 1907 жыхароў.

Архітэктура

Геральдыка

Герб Гонёндза

Упершыню горад атрымаў уласны герб 15 лютага 1547 года паводле кульмскага права дзякуючы полацкаму ваяводзе Станіславу Давойну і яго жонцы Петранеле. На гербе намаляваны ў залатым полі чорны мядзведзь[5].

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Як мяняліся межы У XX ст. Архівавана 8 красавіка 2009. // Алег Трусаў
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich // Tom II // strona 475.
  4. Перадаў Польшчы // Spadchyna.org
  5. Беларуская Палічка // А.Цітоў. Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх гарадоў. Мінск, 1998.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гонёндз
Катэгорыя·Гонёндз (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты Манецкага павета
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства