wd wp Пошук:

Літвакі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Літвакі (значэнні). Гэты артыкул — пра падгрупу ашкеназскіх яўрэяў. Пра літвіноў Ковеншчыны і Вількаміршчыны ў 19-м стагоддзі гл. Літвякі (літвіны).

⚙️  Гісторыя яўрэйскага народа
     

Храналогія яўрэйскай гісторыі
Біблейская храналогія
Біблейская гісторыя
Гісторыя антысемітызму
Хрысціянства і антысемітызм

Перыяды яўрэйскай гісторыі:

Катэгорыі:

Гісторыя яўрэйскага народа

Антысемітызм · Яўрэі
Гісторыя іўдаізму
Плыні ў іўдаізме

Літвакі́ (ідыш: ליטװאַק — лі́твак, лі́твяк або літвэ́к) — тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў і гістарычна звязаная з імі артадаксальная плынь у іудаізме.

Мова

Літвакі як тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў з’яўляюцца носьбітамі паўночна-ўсходняга, ці літоўскага (ідыш: ליטװיש, лі́твіш), дыялекту мовы ідыш. Гэты дыялект быў гістарычна распаўсюджаны на тэрыторыі большай часткі сучаснай Беларусі, Літвы, Латвіі, у некаторых прылеглых раёнах сучасных Расіі і Польшчы. З часоў Рэчы Паспалітай, у сувязі з унутраным тэрытарыяльным дзяленнем польска-літоўскай дзяржавы, гэты арэал распаўсюджання паўночна-ўсходняга дыялекту ідыш у яўрэйскіх крыніцах адпаведна называецца «Літвой» (ідыш: ליטע, лі́тэ), а ягоная гістарычная сталіца і цэнтр яўрэйскай культуры ў рэгіёне, Вільнюс — «Літоўскім Іерусалімам» (ашкеназская арамейская ירושלים דליטא, ерушола́йім д’лі́то).

Традыцыі

Як этналінгвістычная падгрупа, яўрэі-літвакі апроч уласнага дыялекту ідышу і адпаведнага яму вымаўлення старажытнажыяўрэйскай і арамейскіх моў, валодаюць таксама некаторымі адметнымі асаблівасцямі традыцыйнай кухні і рысаў характару, якія ім прыпісваюць.

У паўночных абласцях арэалу пражывання ашкеназскіх яўрэяў (гэта значыць у яўрэйскай Літве, гл. вышэй) хасідызм у перыяд свайго росквіту не атрымаў шырокага распаўсюджання, галоўным чынам дзякуючы ўплыву Віленскага гаону, прыхільнікаў якога ў проціпастаўленні прыхільнікам хасідызму звалі міснагдым («пратэстуючыя»). Пасля літвакамі сталі зваць усіх міснагдым (паслядоўнікаў Віленскага Гаону, праціўнікаў хасідызму) без залежнасці ад іхнага месцавання і абшчыннага паходжання.

Гісторыя

З сярэдзіны XIX ст. паслядоўнікамі Віленскага Гаону была развітая ўласная сістэма рэлігійнай адукацыі, цэнтрамі якой сталі ешывы Міру, Валожыну і Панявежу, якія звалі звычайна ешывамі (ці ешыботамі) літоўскага толку ці кірункі. Ужо напачатку ХХ ст. філіялы гэтых навучальных устаноў пачалі з’яўляцца ў Амерыцы, а пасля разбурэння традыцыйных цэнтраў рэлігійнай адукацыі літоўскіх яўрэяў і самі ешывы былі ўзноўленыя ў ЗША (штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі) і Ізраілі (Іерусалім і Бней-Брак). Гэтыя ешывы аб’ядноўвае традыцыйная літоўская методыка вывучэння Торы, распрацаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзяў.

Апрача ўласна літоўскай плыні ў артадаксальным іудаізме, сярод літвакоў атрымалі значнае распаўсюджанне і хасідскія дынастыі спецыфічна літвацкага паходжання — Хабад (любавіцкага і нежынскага толку) і Каралінская-Столінская, а таксама некаторыя іншыя.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Яўрэйскія этнасы
Вялікае Княства Літоўскае
Плыні ў іўдаізме
Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта