wd wp Пошук:

Бебжа

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бобра (значэнні). Бебжа[2] (польск.: Biebrza, традыцыйная беларуская назва — Бобра) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Падляскім ваяводстве, правы прыток Нарава (басейн Віслы). Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰. Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёман. Басейн Бебжы характарызуецца асіметрыяй: больш развіты правыя прытокі — 75,5 % (галоўным чынам рэкі, якія выцякаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5 % вады ад агульнай масы.

У басейне ракі размяшчаецца Бебжанскі нацыянальны парк.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 лістапада 2018.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Нарава
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні