wd wp Пошук:

Беларуская Аўтаномная Праваслаўная Царква

Белару́ская Аўтано́мная Правасла́ўная Царква́ — аб’яднанне беларускіх епархій абнаўленчай царквы, якое існавала ў 19241934.

Гісторыя

Абнаўленцы заяўлялі аб падтрымцы сацыялістычнага грамадства, дэмакратызавалі царкоўнае кіраванне, патрабавалі перагляду дагматыкі, этыкі, літургіі і іншых бакоў рэлігінна-царкоўнага жыцця. Аб’яднанне ўтворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам Магілёўскім і Беларускім на Першым Беларускім абласным царкоўным саборы (Магілёў). Да канца 1920-х г. уключала каля 500 парафій, галоўным чынам ва ўсходніх абласцях (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі).

У снежні 1924 з падпарадкавання БАПЦ выйшлі парафіі Дубровенскага раёна, якія абвясцілі ўласную царкоўную незалежнасць. 3 пачатку 1930-х г., ва ўмовах пераходу СССР да жорсткай антырэлігійнай палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства БАПЦ хутка страціла свае пазіцыі і ў снежні 1934 пастановай Свяшчэннага сінода праваслаўных цэркваў у СССР была ліквідавана, яе парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскай патрыярхіі. Выдавала часопіс «Белорусский православный вестник» (Магілёў, 1924—1927).

Мітрапаліты

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Праваслаўе ў Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1934 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула