wd wp Пошук:

Глазаўка

Гла́заўка[1] (трансліт.: Hlazaŭka, руск.: Глазовка) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўначы далучаюцца дзве доўгія і дзве кароткія вуліцы, з поўдня — дзве кароткія вуліцы. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Побач быў фальварак, гаспадар якога валодаў у 1870 годзе 1283 дзесяцінамі зямлі і піцейным домам. У 1883 годзе месцаваліся 3 вятракі. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: Пакроўская царква (драўляная), вінная крама, карчма. У аднайменным фальварку — царква, карчма. Мелася народная вучэльня (у 1907 годзе 75 вучняў). У 1909 годзе функцыянавалі: царква, школа, казённая вінная крама, млын. У фальварку — 1387 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Глазаўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. Дзейнічала пачатковая школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працавала вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне вёскі ў лістападзе 1943 года загінулі 13 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў 0,2 км ад будынка кіравання калгаса). На франтах загінулі 218 жыхароў. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Новае жыццё». У 1996 годзе пабудаваны новы будынак царквы. Працуюць: пякарня, швейная майстэрская, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін.

У снежні 2009 года Глазаўскі сельсавет быў скасаваны, і Глазаўка перайшла ў склад Марозавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8. — С. 284.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Марозавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна