wd wp Пошук:

Геральдычны шчыт

шчыт
(тарча)
эмалі або металы шчыта-
трымальнік
шчыта-
трымальнік
дэвіз клейнод бурэлет намёт шлем
(прылбіца)
карона пастамент ордэн гербавыя фігуры стужка для размяшчэння дэвізу Элементы герба

Геральды́чны шчыт[1], або та́рча — галоўны элемент герба, на якім размяшчаецца гербавая выява[2]. Часцей за ўсё стаіць ў гербе проста, але можа быць нахіленым, звычайна ў правы бок і зрэдку — ў левы. Часам сустракаецца перакулены шчыт[3].

Першапачаткова шчыт быў часткай узбраення рыцара, якая адзявалася на левую руку і абараняла цела і галаву ад паражэння халоднай зброяй[2].

Форма геральдычнага шчыта знаходзіцца ў цеснай сувязі з часам стварэння герба. Яна можа быць гатычнай, рэнесанснай, барочнай, ракаковай і класічнай. Дэкаратыўная форма шчыта носіць назву картуш[2]. Назвы тыпаў гербавых шчытоў утвораны ад тых краін, дзе яны атрымалі найбольшае распаўсюджанне[1].

Бакі шчыта вызначаюцца з пункту гледжання рыцара, які яго нясе, гэта азначае, што бок злева лічыцца правым, а бок справа — левым. Пры гэтым увесь рух у гербе і яго кампазіцыі павінен накіроўвацца ў правы бок, рух у левы бок, на сустрач ворагу, недапушчальны[3].

Найбольш шанаванымі і пачэснымі з’яўляюцца правы бок і верхняя частка герба[3]. Гербавае поле шчыта можа мець розныя падзелы.

Тэрмін

Пры апісанні галоўнага герба ў беларускіх крыніцах пашырана выкарыстанне тэрміна «шлем», але для старабеларускай мовы і геральдычнай тэрміналогіі Вялікага Княства Літоўскага XVIXVIII стст. больш характэрным было слова «тарча». Слова «тарча» трапіла ў старабеларускую мову праз польскую мову («tarcza») з нямецкай («tarschen»)[3].

На думку геральдыста Анатоля Цітова, тэрмін «шчыт» у пазнейшы час выціснуў назву «тарк», як у некаторых краінах называецца турнірны шчыт, альбо «тарч». Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, русіфікацыяй тэрміналогіі, а з другога, занядбанасцю ў савецкія часы гістарычных дысцыплін, у тым ліку і геральдыкі. Адсутнасць наянальнай школы геральдыкі спрыяла росту запазычанняў тэрміналогіі ў суседзяў, галоўным чынам, у Расіі[4].

Геральдыст Аляксей Шаланда называе тэрмін «тарк», які з лёгкай рукі А. Цітова пайшоў гуляць па беларускіх геральдычных даследваннях, штучным і памылковым[3]. Тэрмін жа «шчыт», на яго думку, можа быць выкарыстаны толькі ў выпадку апісання цэнтральнага шчыта складана шматчастковага герба (фр.: ecu en coeur) або нейкіх гербаў, якія змяшчаліся на грудзях галоўных гербавых выяў, напрыклад, арлоў Радзівілаў, князёў Палубенскіх, Падбярэзінскіх і інш., замест не зусім удалага тэрміна «шыльд», таксама ўведзенага А. Цітовым[3].

Формы шчыта

ШчытНазваАпісанне
Нарманскі[1][3] або старажытны французскі[3]Востраканцовы трохвугольны шчыт. З'яўляецца найбольш старажытнай формай геральдычнага шчыта[3]
Новы французскі[3]Чатырохвугольнік, які завостраны ўнізе. З'яўляецца найбольш папулярнай формай геральдычнага шчыта[3]
Іспанскі[3][1]Прамавугольны шчыт, закруглены ўнізе[3]
Англійскі[3]Чатырохвугольнік, які завостраны ў нізе, з хваляпадобнымі выразамі верхняга краю або падоўжаннем верхніх краёў, якія ўтвараюць невялікія выступы[3]
Італьянскі[3][1]Авальны шчыт[3]
Нямецкі[3][1]Шчыт з выразаным правым бокам і ўвогуле складанай формы[3]
Дамскі[1]Ромбавы шчыт[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.. стар. 17
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  4. Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.. стар. 12

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гербы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геральдыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак