wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Шаланда

Аляксей Іванавіч Шала́нда (нар. 31 мая 1969, Гродна) — беларускі гісторык і геральдыст. Кандыдат гістарычных навук (2000).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 1993 годзе. З 2008 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік, у 2010—2012 гг. — загадчык сектара геральдыкі і нумізматыкі, з 2012 г. — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы, з 2015 года — загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі. З 2001 года выдавец і рэдактар часопіса «Герольд Litherland».

Увосень 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі і рэпрэсій супраць іх удзельнікаў на судзе над Марыяй Сафонавай, якая напісала на асфальце лозунг «Жыве Беларусь» і намалявала бела-чырвона-белы сцяг, Аляксей Шаланда даў экспертнае заключэнне па бела-чырвона-белым сцягу. Вучоны распавёў, што гэты сцяг — нацыянальны сімвал беларускага народа, які быў створаны ў 1917 годзе і двойчы ў гісторыі меў дзяржаўны статус у Беларусі. Ён растлумачыў, чым адрозніваюцца паняцці «нацыянальная сімволіка» і «дзяржаўная сімволіка», і адзначыў, што такія сімвалы могуць супадаць ці адрознівацца, што з’яўляецца звычайнай практыкай. Паводле слоў навукоўца, чырвоны і белы з’яўляюцца нацыянальнымі колерамі беларускага народа і могуць выяўляцца на самых розных носьбітах[1]:

" Гістарычныя нацыянальныя колеры з’яўляюцца культурным здабыткам нашага народа, таму не могуць мець для каго-небудзь абразлівы і цынічны змест. Наадварот, прыпісванне ім падобных якасцяў з’яўляецца праявай непавагі да беларускага народа і патэнцыйна накіравана на распальванне міжнацыянальнай варажнечы і палітычных канфліктаў у нашым грамадстве. "

16 лістапада Аляксея Шаланду намеснік па навуковай працы Вадзім Лакіза абвясціў, што з ім не будзе працягнуты кантракт[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар артыкулаў па геральдыцы, сфрагістыцы, генеалогіі ВКЛ.

Аўтар больш 190 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій: «Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х-ХVІІІ ст. Геральдычна-сфрагістычныя нарысы» (2012), «Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага» (2014) і «Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара» (2017).

Заснавальнік серыі кніг пра вядомыя беларускія магнацкія роды (Genus Albaruthenica), у рамках якой ужо выйшлі кнігі пра Радзівілаў, Іллінічаў, Валовічаў, Друцкіх-Горскіх, Глябовічаў.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Ученый заявил, что БЧБ-флаг — национальный символ белорусского народа. С ним не продлевают контракт Архівавана 22 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выдаўцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Геральдысты
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі