wd wp Пошук:

Геральдычны шлем

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шлем.

шчыт
(тарча)
эмалі або металы шчыта-
трымальнік
шчыта-
трымальнік
дэвіз клейнод бурэлет намёт шлем
(прылбіца)
карона пастамент ордэн гербавыя фігуры стужка для размяшчэння дэвізу Элементы герба

Шлем[1][2], прылбіца[1][3], або гелм[2] (фр.: le casque) — адзін з элементаў герба, упрыгажэнне гербавага шчыта. Уяўляе сабой выяву часткі ўзбраення, назначэнне якой — ахова галавы і шыі рыцара. На шлеме змяшчаецца бурэлет, карона, клейнод.

Шлемы бываюць закрытыя і адкрытыя. На шчыце знаходзіцца пасярэдзіне[2]. Шлем, павернуты направа, сведчыць аб старажытнасці герба альбо рода яго ўладальніка[3], з XV ст. шлемы сталі рабіць павернутымі да гледача[2].

Калі на шчыце сустракаюцца два шлемы і болей (але абавязкова парамі), тады іх краты павінны быць павернуты адзін да аднаго. Калі іх тры — сярэдні шлем павернуты проста, а тыя, што па баках, павінны быць павернуты кратамі да яго[2].

Тэрмін

На думку геральдыста Аляксея Шаланды тэрмін «прылбіца», уведзены А. Цітовым, наўрад ці ён можа задаволіць айчынных геральдыстаў, не зусім удалым ён таксама лічыць тэрмін «шолам». Паводле беларускіх слоўнікаў другой паловы XVI — першай паловы XVII ст., у слова «шлем» было некалькі адпаведнікаў: «прилбица», «мисюрка», «шишак». Апошнім варыянтам, «шишак», карыстаўся ў першай палове XVII ст. аўтар геральдычнага трактата князь Ю. А. Ябланоўскі[2].

Набольш шырока ў шляхецкай геральдыцы Вялікага Княства Літоўскага выкарыстоўваўся іншы тэрмін — «гелм». Ён паходзіў ад нямецкага слова «helm», якое трапіла спачатку ў Польшчу і замацавалася там у форме «hełm», а пазней перайшло ў беларускую мову[2].

Віды шлемаў

Адрозніваюць шлемы:

Зноскі

  1. 1 2 Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  3. 1 2 Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Элементы герба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара