wd wp Пошук:

Гарохавішчы

Гаро́хавішчы[2] (трансліт.: Harochaviščy, руск.: Гороховищи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 35 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 150 км ад Гомеля, 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой на поўначы далучаецца кароткая шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Працуюць сярэдняя школа (у 1996 годзе пабудаваны новы цагляны будынак), дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексна-прыёмны пункт, шавецкая майстэрня, 2 крамы. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра» (цэнтр — Любань), малочнатаварная ферма, механічны парк.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны могільнік (5 насыпаў вышынёй да 2 м і дыяметрам да 10 м, за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя, калі вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Дуброва. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Дубровенскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 года ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Побач быў прыселак Гарохавішча (ён жа Гаравая Данілаўка).

З 21 жніўня 1925 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Гарохавішчанскага сельсавета спачатку Парыцкага, з 28 чэрвеня 1939 года — Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі створаны нямецкімі акупантамі ў вёсцы апорны пункт. Карнікі ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 130 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі вызначыўся полк пад камандаваннем А. Н. Валошына і асабіста наводчык гарматы Дж. Тураеў (прысвоена званне Герой Савецкага Саюза). 38 жыхароў загінулі на фронце. Пасля вызвалення некаторы час тут месцаваўся штаб 354-й стралковай дывізіі.

У 1955 годзе ў вёсцы адбылося небывалае па беларускіх мерках злачынства — у выніку тэракта быў забіты старшыня калгаса 1(недаступная спасылка)2.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі