wd wp Пошук:

Вуліца Швянта Ёна

Ву́ліца Швя́нта Ё́на[1] (традыцыйная беларуская назва — Святая́нская ву́ліца[2][3]; літ.: Švento Jono gatvė, польск.: ulica Świętojańska) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае Замкавую з скрыжаваннем вуліц Універсітэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касцёл Святых Янаў ў стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя

Назва вуліцы ўтварылася ад касцёла Святых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.

Палац Пацаў, абмеры XIX ст.

Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (руск.: Ивановская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя літоўскага літаратара Баліса Сруогі (літ.: Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Універсітэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Будынкі

Палац Пацаў

Няцотны бок

Вуліца Святаянская і касцёл Святых Янаў. Ю. Азямблоўскі, 1853

Цотны бок

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. таксама вуліца Святога Яна
  3. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  4. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса