wd wp Пошук:

Крыштаф Жыгімонт Пац

Крыштаф Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1646—1656), падканцлер літоўскі (1656—1658), вялікі канцлер літоўскі (з 1658).

Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.

Біяграфія

Паохдзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Сын Стэфана Паца і Ганны Марцыбелы Рудаміны-Дусяцкай.

Вычыўся ва ўніверсітэтах Кракава, Льежа і Перуджы. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камедулаў, фундаваў там іхні кляштар. Служыў у французскай, іспанскай і галандскай арміях.

Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся французскай арыентацыі, з’яўляўся прыхільнікам ідэй каралевы Людвікі Марыі Ганзагі.

У 1658 годзе атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага. Быў адным з лідараў партыі, якая выступала за каранацыю Міхала Вішнявецкага (1669). Выступіў супраць абрання Яна Сабескага (1674), пасля яго абрання каралём, падаўся ў апазіцыю.

У 1673 годзе Крыштаф Пац дабіўся прыняцця закона, паводле якога кожны трэці сойм павінны быў праходзіць у Гродне.

Памёр у 1684 годзе, нашчадкаў не пакінуў, адзіны яго сын памёр у васьмігадовым узросце.

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033803677 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Krzysztof Zygmunt Pac // opac.vatlib.it
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033803677 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Харунжыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1621 годзе
Катэгорыя·Адміністратары Гарадзенскай эканоміі
Катэгорыя·Старосты ковенскія
Катэгорыя·Старосты пінскія
Катэгорыя·Пацы
Катэгорыя·Адміністратары Аліцкай эканоміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1684 годзе
Катэгорыя·Пацы
Катэгорыя·Старосты астрынскія