wd wp Пошук:

Баліс Сруога

Баліс Сруо́га[5] (літ.: Balys Sruoga; 2 лютага 1896 — 16 кастрычніка 1947) — літоўскі празаік, літаратурны крытык, літаратуразнавец, тэатразнавец, драматург, публіцыст, перакладчык, эсэіст, доктар філасофскіх навук (1924), прафесар (1932).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Байбокай[5] (літ.: Baibokai[6]) Панявежыскага павета Ковенскай губерні. Вучыўся ў гімназіі ў Панявежысе. У 1914 годзе паступіў у Лясны інстытут у Петраградзе. У 1916—1918 гадах вывучаў рускую літаратуру на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У 1924 годзе скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. У 1924—1940 гадах выкладаў у Каўнаскім універсітэце, з 1932 года — прафесар. У 1940—1943 гадах выкладаў у Вільнюскім універсітэце. У 1943—1945 гадах — вязень гітлераўскага канцлагера «Штутгоф». Пасля вызвалення, у 1945—1947 гадах зноў выкладаў у Вільнюскім універсітэце.

Творчасць

Друкавацца пачаў у 1911 годзе. У зборніках паэзіі «Сонца і пясок» (1920), «Сцежкамі багоў» (1923) прысутнічаюць сімвалічныя матывы адзіноты, кахання, прыроды. Праблемы дзяржаўнасці Літвы, патрыятычнага абавязку адлюстраваны ў гістарычных драмах «У цені волата» (1932), «Страшная ноч» (1935), «Доля перадсвітальная» (1945), «Казімір Сапега» (1947). У іх паказана сувязь асобы з гісторыяй народа, сцэнічная канфліктнасць спалучаецца з псіхалагізмам і паэтычнасцю вобразаў герояў. Аўтар мемуараў пра Штутгоф («Лес багоў», 1945), прац па гісторыі тэатра, літаратуры, па фалькларыстыцы. Аўтар «Гісторыі рускай літаратуры» (т. 1‒2, 1931‒1933). Займаўся перакладамі твораў рускіх і іншых аўтараў. Пераклаў на літоўскую мову «Слова пра паход Ігараў» (1952).

Асобныя вершы Баліса Сруогі пераклаў на беларускую мову Віталь Вольскі[5].

Зноскі

  1. 1 2 Сруога Балис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Balys Sruoga // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  5. 1 2 3 БелЭн, 2002
  6. Balys Sruoga // Vilnijos vartai (літ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Біржаі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Літвы
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эсэісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Эсэісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Драматургі Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Публіцысты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага