wd wp Пошук:

Вуліца Аўшрос Варту

Вуліца Аўшрос Варту[1] (традыцыйная беларуская назва — Вастрабра́мская ву́ліца[2]; літ.: Aušros Vartų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Вялікую. Звязвае скрыжаванне вуліц Субач і Гетманскай з скрыжаваннем Чыгуначнай і Друйскай. Працягваецца гістарычным Лідскім гасцінцам (цяпер Ліпагорская вуліца).

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Вострая брама з капліцай Маці Божай, ансамбль базыльянскіх манастыроў з Траецкай царквой і брамай у стылі віленскага барока, царква і манастыр Святога Духа, комплекс кляштару кармелітаў з касцёлам Святой Тэрэзы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя

Назва вуліцы паказвае на яе кірунак да Вострай брамы, адзінай захаванай да нашага часу брамы гарадскога мура.

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайначылі назву вуліцу на расійскі манер (руск.: Островратная улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Брама і вежы Траецкай царквы

У першай палове XX ст. раён вуліцы стаў палітычным і культурным цэнтрам беларусаў[3], тут дзейнічалі шматлікія беларускія ўстановы. У доме № 1 на рагу з Гетманскай вуліцай[4]. з 1926 года працавала беларуская кнігарня.

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на літоўскі манер. Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады перайменавалі частку вуліцы ў імя расійскага пісьменніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву, але ў летувізаванай форме.

Агульныя звесткі

Інтэр’ер Траецкай царквы

Даўжыня каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку ў Старым Месце да Вострай Брамы, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу з Гетманскай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліца Гетманская і Гасціны завулак, з левага — вуліца Субач. Мае скрыжаванне з вуліцамі Базыльянскай (направа) і Даўкшты (налева).

Будынкі

Духаўская царква і манастыр

Няцотны бок

Касцёл Святой Тэрэзы

Цотны бок

Вострая брама
Будынак № 6, у якім размяшчаўся Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры
Дом №8

Вострая брама

Брама будавалася ў гатычным стылі ў 1503—1522 гадах разам з пяццю іншымі, пазней колькасць брамаў дасягала дзевяці. Праз некалькі гадоў над аркай брамы дабудавалі фасад з пяццю амбразурамі і атык у стылі рэнесансу. Атык мае дэкор з гербам «Пагоня», які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой Гермеса ў крылатым шлеме.

З боку горада над брамай у 1671 годзе манахі-кармеліты збудавалі драўляную капліцу, адмыслова для абраза Маці Божай Вастрабрамскай. 18 мая 1706 года здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у маі 1715 года знішчыў амаль усё горада і капліцу. У 1722 годзе над брамай збудавалі мураваную капліцу. Пры перабудове ў 1829—1830 гадах капліца набыла рысы класіцызму.

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. Корбут В. Па віленскім бруку(недаступная спасылка) // «Туризм и Отдых». № 32 (667). 14 жніўня 2008.
  4. Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых». № 29 (664). 24 ліпеня 2008.
  5. Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
  6. Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)
  7. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Шэсць бажніц, якія варта наведаць беларусу ў Вільні(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (20 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 26 студзеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта