wd wp Пошук:

Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры

Будынак па Вастрабрамскай вуліцы, у якім размяшчаўся інстытут

Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) — культурна-асветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі. Дзейнічала з чэрвеня 1926 да 4 снежня 1936 г. Размяшчаўся ў будынку па вул. Вастрабрамскай, 6 (Aušros Vartų g. 6).

БІГіК створаны ў Варшаве і Вільні дзеячамі Беларускага сялянскага саюза і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі А. І. Більдзюкевіч, Гальяшэвіч, А. Станкевіч, А. В. Назарэўскі, В. Ц. Рагуля, В. В. Багдановіч, А. М. Уласаў.

Асноўная мэта — арганізацыя культурна-асветніцкай працы і гаспадарчай дзейнасці праз стварэнне бібліятэк, клубаў, сельскагаспадарчых кааператываў, забеспячэнне сялян сельскагаспадарчай тэхнікай і пашырэнне сельскагаспадарчых ведаў. Адначасова, ідучы за БХД і БСС, вёў агітацыю супраць уплыву КПЗБ. У сярэдзіне 1927 г. БІГіК налічваў 52 гурткі.

Жодзішскі гурток Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 2-м раду ў цэнтры сядзіць а. В. Гадлеўскі. 1925 год

Дзейнасць БІГіК асабліва актывізавалася ў 19311934 гг., калі польскія ўлады ліквідавалі нацыянал-вызваленчыя арганізацыі Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання», значна абмежавалі Таварыства беларускай школы. У 19341935 гг. БІГіК налічваў больш за 80 гурткоў, якія аб’ядноўвалі каля 1,2 тыс. членаў, пераважна каталіцкага веравызнання. Гурткі БІГіК дзейнічалі ў Віленскім, Браслаўскім, Дзісенскім, Вілейскім, Ашмянскім, Лідскім і Баранавіцкім паветах. БІГіК дзейнічаў пад кіраўніцтвам БХД, ператворанай у 1934 г. у Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА). У пачатку 1936 г. ва ўмовах узмацнення барацьбы за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту па прапанове Галоўнай управы ТБШ (ініцыятыва ЦК КПЗБ) БІГіК выступіў супольна з ТБШ за адкрыццё беларускіх школ і ажыццяўленне іншых нацыянальных патрабаванняў. Аднак шырокага супрацоўніцтва гэтых арганізацый не адбылося. Забаронены польскімі ўладамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры
Катэгорыя·1926 год у Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі Заходняй Беларусі