wd wp Пошук:

Яўген Палікарпавіч Гаробчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаробчанка. Яўген Палікарпавіч Гаробчанка (14 лютага 1917, горад Ветка — 16 сакавіка 1947) — беларускі акцёр.

Сцэнічную адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам У.Галубка ў БДТ-3, дзе працаваў у 1932-37 гадах. Напачатку рэжысура скарыстоўвала яго прывабную знешнасць. сцэнічнае абаянне, тэмперамент, шчырасць і натуральнасць выканання, арганічнасць існавання ў ролях маладых хлопцаў. Найбольш поўна як акцёр раскрыўся ў Рагачоўскім калгасна-саўгасным тэатры (працаваў у 1937-39) і Баранавіцкім абласным драматычным тэатры (1939-41). У студзені-сакавіку быў у складзе акцёрскай акцёрскай франтавой брыгады БДТ-2. У кастрычніку 1944 года рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1966 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ветцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb