wd wp Пошук:

Венская кухня

Венскі шніцаль з бульбай фры
Тафэльшпіц і яблычны хрэн
Торт Захер

Венская кухня — кулінарныя традыцыі аўстрыйскай сталіцы.

Гісторыя

Венская кухня мае некалькі крыніц паходжання. Італьянскі ўплыў пачаўся з 1600-х гадоў і праяўляецца ў назвах інгрэдыентаў і страў: рызібізі (па-венецыянску: risi e bisi), меланцані, мароні, біскотэ (бісквіты). У 18 стагоддзі пачынаецца французскі кулінарны ўплыў разам з уплывам французскага этыкету, мовай дыпламатыі, у колах буржуазіі суп пачалі называць булёнам (“Bouillon”).

У канцы 18 стагоддзя пачалі выходзіць поварскія кнігі, у якіх упершыню з’явілася паняцце “Венская кухня”, але яно памылкова спалучалася з аўстрыйскай кухняй. Кніга “Паўднёванямецкая кухня”, якая выйшла ў 1858 годзе ў Грацы, акрамя аўстрыйскай і венскай кухань, утрымоўвала рэцэпты венгерскіх, польскіх, італьянскіх, яўрэйскіх і багемскіх страў.

На кухню Вены ўплывала яе геаграфічнае становішча — блізкасць ад межаў Венгрыі і Багеміі. У меню венцаў замацаваліся разнавіднасці гуляшу: венскі, фіякравы, цыганскі. Штрудэль быў пераняты з турэцкай кухні праз венгерскую. З Багеміі прыйшлі пераважна мучныя стравы — калачы і наліснікі, а таксама клёцкі, якія выступаюць у якасці гарніру да смажанай свініны.

Тыповыя стравы венскай кухні

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вена
Катэгорыя·Аўстрыйская кухня