wd wp Пошук:

Яблычны штрудэль

Яблычны штрудэль (ням.: Apfelstrudel) — традыцыйны венскі штрудэль, папулярны ў Аўстрыі і ў многіх краінах Еўропы, якія калісьці належалі Аўстра-Венгерскай імперыі (1867-1918).

Гісторыя

Штрудэль з’яўляецца адным з відаў салодкага або салёнага слаістага печыва з начынкай унутры, набыў папулярнасць у 18 стагоддзі ў Габсбургскай імперыі (1278-1780).

Аўстрыйская кухня складалася пад уплывам кухань розных народаў (турэцкай, баснійскай, швейцарскай, эльзаскай, французскай, галандскай, італьянскай, нямецкай, чэшска-мараўскай, венгерскай, польскай, харвацкай, славенскай, славацкай, сербскай і яўрэйскай кухняў) на працягу многіх стагоддзяў пашырэння аўстрыйскай імперыі Габсбургаў[1].

Штрудэль звязаны таксама з пахлавой з Асманскай імперыі, і прыйшоў у Аўстрыю праз турэцкую ў венгерскую, а затым з венгерскай у аўстрыйскую кухню.[2]

Яблычны штрудэль лічыцца нацыянальнай стравай Аўстрыі разам з венскім шніцалем і тафэльшпіцам[3].

Самы стары рэцэпт штрудэля вядомы з 1696 года, гэты рукапісны рэцэпт размешчаны ў Венскай гарадской бібліятэцы[4].

Апісанне

Яблычны штрудэль складаецца з выцяжнога цеста з яблычнай начынкай унутры[5]. Начынка робіцца з таркаваных прыгатаваных яблык, цукра, карыцы,[6] разынак і хлебных крошак.

Для прыгатавання штрудэля выкарыстоўваюць прэснае цеста. Цеста у класічным рэцэпце складаецца з мукі, масла (або сметанковага масла) і солі, аднак існуе шмат розных іншых варыяцый цеста.

Падаецца з ванільным марожаным, узбітымі вяршкамі, крэмам або ванільным соусам. Яблычны штрудэль таксама падаюць з гарбатай, кавай[7] або нават з шампанскім. Яблычны штрудэль з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных пачастункаў у венскіх кавярнях[8].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Austrian cuisine
  2. Über die Türken kam der Strudel dann nach Ungarn. Über Ungarn kam dann der Strudel nach Wien und eroberte von hier aus schließlich die ganze Welt.(недаступная спасылка)
  3. National dish Архівавана 12 кастрычніка 2012.
  4. im 1696 erschienenen „Koch-Puech“ (vgl. Maier-Bruck 1993), welches sich im Bestand der Wien-Bibliothek im Rathaus befindet(недаступная спасылка)
  5. Recipie: Apple Strudel Архівавана 8 чэрвеня 2008.
  6. Wiener-apfelstrudel
  7. June Meyers Authentic Hungarian Heirloom Recipes Cookbook
  8. Food and drinks in Viennese coffeehouse
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аўстрыйская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Стравы з яблык