wd wp Пошук:

Тафэльшпіц

Тафэльшпіц (ням.: Tafelspitz, Tafel — стол, Spitz — вяршыня) — знакамітая мясная страва венскай кухні. Гатуецца з далікатнай верхняй часткі ялавічнага агузка — клубка, зваранага з супавой зелянінай. Парэзаная парцыённа адварная ялавічына, кавалачкі якой атрымліваюцца завостранай формы, сервіруюць з яблычным пюрэ з даданнем цёртага хрэну (яблычнага хрэну) і булкі, і ставіцца на стол разам з булёнам. У якасці гарніру прапануюцца парэзаныя кубікамі або саломкай звараныя ў булёне карняплоды (напрыклад, морква) і бульба, а таксама часам смажаная бульба, рошці, зялёная фасоля ў сметанковым соусе з кропам або шпінатам. Да тафэльшпіца часта таксама падаецца соус на аснове смятаны з хрэнам.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стравы з ялавічыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Аўстрыйская кухня
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта