wd wp Пошук:

Васілёк шурпаты

Васілёк шурпаты[3] (Centaurea scabiosa) — расліна роду Васілёк сямейства Астравыя.

Назва

Васілёк шурпаты, галавач, дзядзяк[4][5], валошка-ласкутніца, ласкутніца, лістоўнік[4][6].

Распаўсюджанне

Натуральны арэал — Еўразія.

У Расіі сустракаецца ў Еўрапейскай часткі, Сібіры. Як заносная, на поўдні Далёкага Усходу.

Сустракаецца па ўзлесках лясоў, на палянах, па абочынах дарог, у якасці пустазельнай расліны на агародах і палях злакавых культур.

Батанічнае апісанне

Centaurea scabiosa. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Апыленне

Шматгадовая травяністая лугавая расліна з прамым або ўзыходным рабрыстым сцяблом, уверсе галінастым, дасягае ў вышыню 40-120 см .

Лісце вынята-надрэзанае на лінейна-ланцэтныя долі, цёмна-зялёнага колеру. Ніжняе лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — сядзячае.

Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнкавым махровым краем. Вонкавыя і сярэднія лісточкі абгорткі з шырокай аблямоўкай і чорна-бурымі прыдаткамі даўжынёй 2-6 мм.

Кветкі ружовыя ці лілова-пурпурнага колеру. Краявыя кветкі некалькі буйней сярэдніх. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Плод — сямянка 3-5 мм даўжынёй. Папус бялёсы з шэрым адценнем. Насенне ў Сярэдняй Расіі спее ў ліпені — кастрычніку.

Прымяненне

У народнай медыцыне выкарыстоўваюць як лекавы сродак — у асноўным кветкі, сцеблы і лісце. Настой ужываюць пры жаўтусе, сыпах, вадзянцы і як абязбольвальны сродак.

Меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі