wd wp Пошук:

Васілёк раскідзісты

Васілёк раскідзісты[3] (Centaurea diffusa) — від шматгадовых травяністых лугавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Двухгадовая расліна, шаравата-зялёная, шурпатая, больш-менш павуціністая. Сцеблы вышынёй 15-20 см, прамастаячыя, да аснавання разгалінаваныя. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісці чарашковыя, двойчы пёрыстарассечаныя, на вузкалінейныя, суцэльныя, завостраныя долі; верхнія лісці сядзячыя, суцэльныя. Кошыкі адзінкавыя, на канцах шматлікіх галінак рознай даўжыні, утвараюць разгалістыя, мяцёлкавыя суквецці. Кветкі ад бледна-ружовых да бялёсых або белых. Плады — сямянкі, бураватыя са злёгку прыкметным чубком або без яго. Цвіце ў ліпені—верасні. Плады спеюць у жніўні—кастрычніку.

Экалогія

Расце на стэпавых участках, камяністых схілах, прыморскіх пясках. Пустазелле.

Распаўсюджанне

Галарктычны стэпавы від. Сустракаецца ва Украіне ва ўсіх раёнах, акрамя паўночных, у Беларусі.

Выкарыстанне

Добры меданос. Вельмі засухаўстойлівая расліна. Чым гарачэй і сушэй лета, тым больш нектаравыдзяленне. Мёд светлы, празрысты, з тонкім водарам, але гаркаваты на смак у першыя два-тры тыдні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Васілёк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных