wd wp Пошук:

Васілёк фрыгійскі

Васілёк фрыгійскі[3] (Centaurea phrygia) — від шматгадовых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які расце ў Еўропе.

Апісанне

Кветка

Шматгадовая расліна. Сцябло адзіночнае, прамастаячае, рабрыстае, расце ў вышыню да 10-80 см. У ліпені на верхавінах сцёблаў расцвітаюць ружова-пурпуровыя кошыкі, сабраныя ў выглядзе шчытка. Квітненне працяглае, 40-45 дзён, з ліпеня да верасня. У жніўні спее насенне, сямянка даўжынёю 2-3 мм заўсёды з чубком[4]. Уся расліна пакрыта рэдкімі валаскамі[5][6][7][8].

Сінонімы

Арэал і біялогія

Выхадзец з Еўропы, але інтрадуцыраваны ў Паўночнай Амерыцы, таксама пашыраны на Урале і ў Сібіры[5][4]. Сустракаецца на лугах, палянах і ўзлесках[6].

Ахова

Уключаны ў Чырвоныя кнігі Ліпецкай вобласці, Цюменскай вобласці, Удмуртыі[8].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Василёк фригийский (руск.)
  5. 1 2 Centaurea phrygia (англ.)
  6. 1 2 Васильки кустовые (руск.)
  7. Василек фригийский(недаступная спасылка) (руск.)
  8. 1 2 Centaurea phrygia Архівавана 4 жніўня 2011. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Васілёк
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта