wd wp Пошук:

Васілёк рэйнскі

Васілёк рэйнскі[3] (Centaurea rhenana) — травяністая расліна роду Васілёк (Centaurea) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Апісанне

Двухгадовая расліна вышынёю 30—80 см. Сцябло ад сярэдзіны разгалінаваныя, усе галінкі падоўжаныя. Лісце перыста-рассечанае, укрытае кропкавымі залозкамі, ніжняе на чаранках, сярэдняе і верхняе сядзячае, самае верхняе часта суцэльнае. Кветкавыя кошыкі ружовыя. Абгортка яйцападобная, лісцікі яе пераходзяць у калючку.

Пашырэнне

Пашыраны ва ўмераным поясе Сярэдняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў паўднёвых раёнах. Расце па сухіх адкрытых мясцінах — узлесках, пясчаных буграх, уздоўж дарог. Цвіце ў ліпені—верасні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кудрашова М. Г., Пашына Г. В. Васілёк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 418-419

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Васілёк
Катэгорыя·Флора Еўропы