wd wp Пошук:

Васільполле

Васільпо́лле[1] (трансліт.: Vasiĺpollie, руск.: Васильполье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 32 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планоўка складаецца з двух невялікіх участкаў безсістэмнай забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў фальварку было 510 дзесяцін зямлі.

У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 14 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Хвошчаўка.

Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Бярвёнаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Васільпо́ле
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чабатовіцкі сельсавет