wd wp Пошук:

Валкалата

Валкала́та[1] (трансліт.: Valkalata, руск.: Волколата) — аграгарадок у Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкалацкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 22 км у напрамку на захад ад горада Докшыцы, за 219 км ад Віцебска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава[2].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1522 годзе як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы Мікалая Радзівіла, які, паводле дакумента, атрымаў Ваўкалаты ад вялікага князя Аляксандра, то бок не пазней за 1506 год[3].

Праз шлюб дачкі Мікалая Радзівіла, Алены, ваўкалацкія ўладанні трапілі ва ўласнасць Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча-Слуцкага, які памёр у 1542 годзе. У 1558 годзе быў зацверджаны падзел маёнтка Валкалаты паміж трыма дзецьмі Юрыя Сямёнавіча, у выніку двор і мястэчка Валкалата сталі ўласнасцю Юрыя Юр’евіча Алелькавіча-Слуцкага. Падчас падзелу ад ваўкалацкіх уладанняў былі адлучаныя Сітцы, Вешняе, Праходы, Старое Сяло, Заўлічы і Гарадзішча[4].

У XVII стагоддзі Валкалата была ва ўладанні Долмат-Ісайкоўскіх, пазней - Бжастоўскіх.

У XVII стагоддзі мястэчка ў Ашмянскім павеце. У 1793 годзе ў Докшыцкім павеце, з 1802 года ў Вілейскім павеце Расійскай імперыі. З 1861 года — цэнтр воласці.

У 1921—1939 гадах Валкалата ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1940 года цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 года — у Глыбоцкім, з 1962 года — у Пастаўскім раёнах. З 1966 года Валкалата ў Докшыцкім раёне.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ваўкала́та, ж.. Ваўкала́ты, мн.
  2. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
  3. Archiwum Głowne Akt Dawnych. Zespół 354 (Archiwum Radziwiłłów), seria 23, jednostka t.169 p.1, k. 2-4. Архівавана 23 кастрычніка 2022.
  4. Lietuvos Metryka. Knyga Nr. 37. Vilnius, 2011. - старонкі 192-193.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства
Катэгорыя·Валкалата
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Валкалацкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна