wd wp Пошук:

Юрый Сямёнавіч Алелькавіч

Юрый (I) Сямёнавіч Слуцкі (149217 красавіка 1542) — удзельны князь слуцкі і капыльскі (15031542), пан рады Вялікага Княства Літоўскага, адзіны сын і пераемнік князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (каля 14601503) ад шлюбу з Анастасіяй Іванаўнай Мсціслаўскай. Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедзіміна ў VII калене і сваяк дынастыі Ягелонаў.

Біяграфія

У 1503 годзе пасля смерці бацькі Сямёна Міхайлавіча 10-гадовы Юрый стаў князем слуцкім. Фактычнай кіраваннем княствам да паўналецця Юрыя займалася яго маці, княгіня-ўдава Анастасія Іванаўна Слуцкая. Яна паспяхова абараняла княства ад набегаў крымскіх татараў і мяцежнага князя Міхаіла Глінскага.

У 1514 годзе са сваёй харугвай браў удзел у пераможнай бітве пад Оршай, у 1527—разгроме крымскіх чамбулаў на р. Альшаніцы пад Кіевам. Часта выступае разам з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, які ў 1523 годзе ажаніўся з яго малодшай сястрой Аляксандрай Сямёнаўнай (пам. пасля 1556).

Памёр у красавіку 1542 года, яго пераемнікам быў старэйшы сын Сямён.

Сям’я

У 1531 годзе ажаніўся з Аленай Мікалаеўнай Радзівіл (пам. 1546), дачкой ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, князя Мікалая Мікалаевіча Радзівіла (каля 14701521), і Эльжбеты Саковіч (пам. пасля 1542). Дзеці:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1542 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1492 годзе
Катэгорыя·Князі слуцкія
Катэгорыя·Род Алелькавічаў
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Алелькавічы