wd wp Пошук:

Валерый Вільямавіч Цапкала

Вале́рый Ві́льямавіч Цапка́ла, часам Цэпкала[2] (нар. 22 лютага 1965, Гродна) — беларускі палітык і дыпламат. Ініцыятар і стваральнік Беларускага Парку высокіх тэхналогій.

Выпускнік Маскоўскага інстытута міжнародных адносін. Кандыдат юрыдычных навук у галіне міжнароднага права. Уваходзіў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, пасля яго перамогі першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі. Мае ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. З 24 лютага 1997 па 2 красавіка 2002 года займаў пасаду пасла Беларусі ў ЗША і Мексіцы. У 2005—2006 гадах упаўнаважаны прадстаўнік прэзідэнта ў Парламенце. З 7 кастрычніка 2005 па 2 сакавіка 2017 года быў дырэктарам Парку высокіх тэхналогій. З 2018 года прымае ўдзел у развіцці Інавацыйнага цэнтра Mirzo Ulugbek Innovation Center (MUIC).

Біяграфія

Валерый Цапкала нарадзіўся 22 лютага 1965 года ў Гродне. Быў адзіным дзіцем у сям’і інжынераў-хімікаў Вільяма і Ніны Цапкалаў, якія былі накіраваны ў Гродна па размеркаванні на будаўніцтва азотнага завода, дзе адпрацавалі ўсё жыццё. Бацька скончыў Адэскі політэхнічны інстытут, маці — Харкаўскі інжынерна-эканамічны інстытут.

Вучыўся ў гродзенскай сярэдняй школе № 14 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, захапляўся гісторыяй. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1984 годзе прызваны ў армію з другога курса інстытута (адтэрміноўка студэнтам у той час была адменена), праходзіў службу ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў Хмяльніцкім[3].

Пасля службы ў арміі ў 1986 годзе адразу паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, які скончыў з адзнакай у 1991 годзе па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Пасля вучобы застаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытута, у 1992 годзе скончыў яе на «выдатна», выкладаў у МДІМА, стаў кандыдатам юрыдычных навук.

У 1991 годзе быў супрацоўнікам савецкага пасольства ў Хельсінкі. Пасля скасавання СССР вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

У 1992 годзе займаў дыпламатычную пасаду МЗС Беларусі. У 1993—1994 гадах быў саветнікам Станіслава Шушкевіча, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання. Пасля адстаўкі Станіслава Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета ў 1994 годзе перайшоў працаваць у Выканаўчы сакратарыят СНД саветнікам выканаўчага сакратара.

На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года быў адным з кіраўнікоў перадвыбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі[4]. У 1994 годзе паводле ўспамінаў палітолага Аляксандра Фядуты, Валерый Цапкала арганізоўваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў расійскую Дзяржаўную думу. Адбывалася гэта цераз сувязі з ЛДПР, бо ў гэтай партыі таксама было дастаткова шмат выпускнікоў МДІМА[5]. Пасля перамогі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, з 8 жніўня 1994 года[6] да 20 студзеня 1997 года быў першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[7]. 24 лютага 1997 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі і Мексіцы па сумяшчальніцтве[8], вызвалены з гэтых пасад быў 2 красавіка 2002 года[9].

З 2002 года да 7 кастрычніка 2005 года быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — каардынаваў аналітычную дзейнасць, не абмяжоўваўся сферай міжнародных адносін, быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе.

11 кастрычніка 2005 года заняў пасаду кіраўніка ДУ «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій»[10]. 2 сакавіка 2017 года вызвалены з гэтай пасады[11].

У 2018 годзе Валерый Цапкала прадставіў свой праект Prabook.com — біяграфічную бібліятэку, якая павінна забяспечыць «лічбавую неўміручасць». Заяўлена, што база артыкулаў пра людзей ствараецца на аснове малюнкаў і тэкстаў з адкрытых крыніц, якія загружаюць у праект распрацоўшчыкі[12][13]. За парушэнне аўтарскіх праў пры капіраванні даных з Вікіпедыі Prabook уключаны ў спіс Wikipedia:Mirrors and forks.

У 2020 годзе абвясціў пра планы балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Не быў дапушчаны да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Затым, асцерагаючыся палітычнага пераследу, пакінуў Беларусь. Пад канец 2020 года Валерый Цапкала з сям’ёй пераехаў у Латвію[14].

Парк высокіх тэхналогій

Ідэя стварэння беларускага варыянту «Крамянёвай даліны» ўпершыню была выказаная кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у 2003 годзе і пачала абмяркоўвацца ў 2004 годзе паводле ініцыятывы Валерыя Цапкалы і Міхаіла Мясніковіча[15].

Прэзідэнцкі дэкрэт № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій» ад 22 верасня 2005 года гарантаваў сектаральныя льготы IT-кампаніям[16]. Для рэалізацыі праекта ў 2005 годзе быў створаны экстэрытарыяльны Парк высокіх тэхналогій, кіраваць якім прызначылі Валерыя Цапкалу[17].

2 сакавіка 2017 года пасля 11 гадоў працы Валерый Цапкала быў вызвалены з пасады дырэктара ПВТ[18].

Грамадска-палітычная дзейнасць

6 студзеня 2021 года Валерый Цапкала абвясціў аб стварэнні Беларускага Дэмакратычнага форума з мэтай аб’яднаць «усё разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэннях як разумную альтэрнатыву народнай большасці ў адказ на псеўданацыянальны Усенародны сход»[19].

Сям’я

Жанаты з Веранікай Цапкала, мае дзяцей.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 51. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. У пашпарце прозвішча Валерыя Цапкалы запісана як «Цэпкала». Ці гэта правільна?
  3. Валерий Цепкало: Многие проблемы решаются созданием нормальных условий для ведения бизнеса
  4. Валерий Цепкало больше не директор ПВТ (обновлено) (нявызн.). Праверана 27 лістапада 2018.
  5. nashaniva.by
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1994 года № 31 «О назначении первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» // Сборник указов Президента Республики Беларусь (22 июля 1994 г. — 31 декабря 1995 г.) / Сост. В. П. Изотко и др. — Мн.: Беларусь, 1996. — С. 24 (руск.)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 года № 71 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 21 мая 2012. (руск.)
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 24 февраля 1997 г. № 159 «О назначении В. В. Цепкало Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству» Архівавана 26 мая 2012. (руск.)
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2002 г. № 167 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и по совместительству в Мексиканских Соединенных Штатах» Архівавана 10 чэрвеня 2012. (руск.)
  10. Валерий Цепкало назначен директором администрации Парка высоких технологий
  11. Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара Парка высокіх тэхналогій
  12. Создал ПВТ, помог Лукашенко, написал книгу о бессмертии. Кто такой Валерий Цепкало?(руск.) . Bel.biz (12 мая 2020).
  13. Валерий Цепкало, экс-глава ПВТ, представил свой стартап Prabook — всемирную биографическую библиотеку(руск.) . Bel.biz (23 лістапада 2018).
  14. currenttime.tv «Для нас важно, что мы рядом с Беларусью». Валерий и Вероника Цепкало переехали в Латвию и будут помогать жертвам белорусского протеста
  15. Мясникович М.В., Национальная академия наук Беларуси; Цепкало В.В.,Парк высоких технологий; Маханёк М.М., Вальчевская Г.Ю. Национальный центр информационных ресурсов и технологий Национальной академии наук Беларуси Парк высоких технологий — от идеи к реализации(руск.)  // belisa.org.by. — 2005.
  16. Валерий Цепкало больше не директор ПВТ (обновлено)(руск.) . dev.by (2 сакавіка 2017). Праверана 27 лістапада 2018.
  17. Пять главных достижений Цепкало на посту главы ПВТ(руск.) , dev.by (3 сакавіка 2017).
  18. Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара ДУ «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій»
  19. У адказ на Усебеларускі сход Цапкала ініцыяваў Беларускі дэмакратычны форум

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Выкладчыкі МДІМА
Катэгорыя·Выпускнікі МДІМА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Мексіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Дыпламаты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў ЗША
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі