wd wp Пошук:

Гродна Азот

ААТ «Гродна Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гродна, праспект Касманаўтаў, 100.

Гісторыя

Гродна Азот

Прадпрыемства размешчана прыкладна ў двух кіламетрах на ўсход ад мяжы гарадской забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 года пачалася вытворчасць аміяку і карбаміду. Пасля ўводу ў строй вытворчасці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеянне цех аміяка і другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тон у год), азотныя ўгнаенні (карбамід — 785 тыс. тон у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тон у год, сульфат амонія — 319 тыс. тон у год), метанол тэнічны (80 тыс. тон у год), капролактам (111,2 тыс. тон у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тон у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тон у год).

З’яўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілакторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартыўна-стралковы клуб, піянерскі лагер, дзіцячыя садкі, газету «Гродзенскі хімік», жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсіфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гродна Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі і заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат з іх было затрымана і збіта міліцыянтамі[2][3]. На «Гродна Азоце» была найбольшая колькасць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны[2].

30 сакавіка 2021 года даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» абвясціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасць не адзначаць прыналежнасць грузу да ААТ «Гродна Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакументацыі і СМІ[4].

Кіраўніцтва[5]

Санкцыі

З 2006 года ААТ «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» (з перапынкамі[6][7][8][9][10]) знаходзяцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу»[11][12]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[13]. 9 жніўня 2021 года ў спіс быў уключаны генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка[10][14].

2 снежня 2021 года «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» трапілі ў чорны спіс Еўрасаюза[15]. 20 снежня кампаніі ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[16]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[17][18].

Зноскі

  1. Результаты финансово-хозяйственной деятельности(руск.)  (недаступная спасылка). Открытое акционерное общество «Гродно Азот». Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 5 лістапада 2018.
  2. 1 2 «Рабы, все равно будете на нас работать». Как бастуют и разгоняют протесты на «Гродно Азоте»(руск.) . BBC World Service (30 кастрычніка 2020).
  3. Протесты в Беларуси: в Гродно ОМОН применил слезоточивый газ против демонстрантов (нявызн.).
  4. «Гродно Азот» применяет мошеннические схемы, чтобы уйти от санкций
  5. Директора
  6. John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012) (in en). United States Export Controls. Wolters Kluwer(англ.) бел.. p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.
  7. США пом’якшили санкції проти білоруських компаній(укр.) . Korrespondent.net(англ.) бел.. Праверана 21 ліпеня 2021.
  8. Санкции против Белоруссии (нявызн.).
  9. Robin Emmott. EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus(англ.) . Reuters (29 кастрычніка 2015). Праверана 21 верасня 2021.
  10. 1 2 Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  11. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  12. Steven J. Woehrel (2011) (in en). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns. Congressional Research Service(англ.) бел.. p. 12.
  13. Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms(літ.) . SEB bankas(ням.) бел. (2 чэрвеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.
  14. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  15. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  16. Searching for subjects of sanctions
  17. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія (нявызн.). Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  18. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы мінеральных угнаенняў
Катэгорыя·Белнафтахім
Катэгорыя·Прадпрыемствы Гродна
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)