wd wp Пошук:

Аляксандр Іосіфавіч Фядута

Алякса́ндр Іо́сіфавіч Фяду́та (нар. 3 лістапада 1964, Гродна) — беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец, доктар філалогіі (PhD Phililogy)[3], сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровы член ПЭН-цэнтра Літвы.

Біяграфія

Вучыўся ў сярэдняй школе № 15 Гродна. Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1986). У 1986—1991 гадах працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гродзенскай школе № 20.

У 1991 годзе перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаннях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі. Быў сябрам КПСС (1991), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993).

Быў актывістам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. Пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах прызначаны (ліпень 1994) начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 1994 года ўзяў на сябе адказнасць за з’яўленне ў газетах «белых плям», якія сведчылі пра ўвядзенне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і ў пачатку студзеня 1995 года быў звольнены.

Працаваў у асноўных недзяржаўных выданнях, крытычных да ўладнага курсу: з сакавіка 1995 года ў «Белорусской деловой газете» і газеце «Имя», з 2000 года ў газеце «Народная Воля». З чэрвеня 1998 года працуе ўласным карэспандэнтам газеты «Московские новости» ў Беларусі. Спецыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. Вёў цыклы «Личное дело» (газета «Имя») і «Политбюро» («Белорусская деловая газета»).

Кандыдат філалагічных навук (1997), тэма дысертацыі: «Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина».

Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1998). Член Беларускага аб’яднання «Яблака» (з 1997), член яго палітсавета (з 2000). З 1999 года — прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».

У 2006 годзе журналістка «Белорусских новостей» Алена Наважылава выкрыла факты выкарыстання ейных тэкстаў пад прозвішчам Фядуты ў амерыканскай газеце «Новое русское слово»[4]. У выніку Фядута папрасіў прабачэння ў Наважылавай і «Белорусских новостей»[5].

Аўтар кнігі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія» (выйшла ў расійскім выдавецтве «Рэферэндум» у 2005 годзе). Гэта была першая палітычная біяграфія Аляксандра Лукашэнкі, напісаная членам яго першага перадвыбарчага штаба[6] .

Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» з моманту яе заснавання і да 10 студзеня 2014 года[7][8].

Прэзідэнцкая кампанія 2010 года

У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, арыштаваны 20 снежня 2010 года ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ.[9] 29 снежня яму было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі)[10]. 30 сакавіка 2011 года абвінавачванне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК Беларусі (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).

Філолагі Расіі і іншых краін звярнуліся да прэзідэнта і ўраду Расіі ў абарону свайго калегі[11]. Пад іншым зваротам у абарону Фядуты і іншых арыштаваных літаратараў, дзеячаў мастацтва, журналістаў, навукоўцаў, адрасаваным Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і іншым міждзяржаўным структурам, падпісаліся спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучы Аляксандр Архангельскі, літаратуразнаўца Мікалай Багамолаў, паэты Міхась Айзенберг, Наталля Гарбанеўская і Цімур Кібіраў і дзесяткі іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і іншых краін.[12] 11 студзеня 2011 года міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Фядуту вязнем сумлення. 8 красавіка 2011 года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе[13]. 20 траўня 2011 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Жанна Жукоўская) асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.[14]

З 2013 года жыў і працаваў у Кіеве. У 2016 годзе вярнуўся ў Беларусь[15].

Справа аб спробе дзяржаўнага перавароту

12 красавіка 2021 года разам з адвакатам Юрасем Зянковічам затрыманы ў Маскве[16]. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі БеларусьЗмова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»)[17].

5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Аляксандр Фядута прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[18].

Узнагароды

Бібліяграфія

Творы

Працы

Артыкулы

Укладальнік

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
  3. Аляксандр Фядута атрымаў доктарскую ступень у Ягелонскім універсітэце // nashaniva.by, 02.07.2017
  4. https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_articles_116_148731 Архівавана 2 жніўня 2016.
  5. https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_news_116_262442 Архівавана 29 красавіка 2015.
  6. https://zapraudu.info/aleksandr-feduta-absolyutnaya-vlast-kotoruyu-lukashenko-priobrel-sdelala-ego-zalozhnikom/ Архівавана 10 кастрычніка 2016.
  7. https://novychas.by/hramadstva/fjaduta_sychodzicj_z_havary_pr Фядута сыходзіць з «Гавары праўду!»
  8. http://naviny.by/rubrics/society/2014/01/13/ic_articles_116_184228 Александр Федута оставил пост зампреда «Говори правду»
  9. https://euroradio.fm/ru/node/935825 Задержан Александр Федута
  10. http://www.belaruspartisan.org/politic/172433/(недаступная+спасылка) Александру Федуте предъявлено обвинение
  11. http://graniru.org/Politics/World/Europe/Belarus/m.184689.html Филологи разных стран выступили в защиту арестованного в Минске белорусского коллеги
  12. http://os.colta.ru/news/details/19451/ Открытое письмо в защиту арестованных в Белоруссии
  13. https://spring96.org/ru/news/42524 Александр Федута отпущен под подписку о невыезде
  14. http://naviny.by/rubrics/society/2011/05/20/ic_news_116_368283 Объявлены приговоры Некляеву, Рымашевскому, Дмитриеву, Федуте, Возняку и Положанко
  15. https://www.svaboda.org/a/fiaduta-plianuje-viarnucca-u-bielarus/28148669.html «Я стаміўся ад палітыкі, хочацца проста жыць…» — палітоляг Фядута плянуе вярнуцца ў Беларусь
  16. КДБ заявіў, што Аляксандр Фядута затрыманы
  17. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте» Архівавана 21 красавіка 2021.
  18. А. Фядута апошні з узнагароджаных «Знакам Гайдара» у гісторыі ВЛКСМ.
  19. http://www.svaboda.org/a/27292772.html Літанкета Свабоды: Аляксандар Фядута
  20. У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008(недаступная спасылка) — Эл.рэсурс nashaniva.by
    У кнізе: аповесці «Данута», «Развітанне з ілюзіямі», драма «Канец свету», у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з’ездзе пісьменнікаў у Мінску і «Перэпетыі пошукаў»; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды‑Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова ды інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава.
  21. Выйшла кніга «Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти»(недаступная спасылка) // Наша Ніва on-line: Культура / 19:12, 4 чэрвеня 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Члены «Гавары праўду»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў