wd wp Пошук:

Усебеларускі народны сход

Памятная пячатка, прымеркаваная да Трэцяга Усебеларускага сходу

Усебеларускі народны сход — агульны сход прадстаўнікоў беларускага ўрада, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў іншых галін гаспадаркі. Адбываецца кожныя пяць гадоў перад альбо пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў у мінскім Палацы Рэспублікі. На сход вылучаюцца дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Урад складае каштарыс расходаў на падрыхтоўку і правядзенне сходу і ажыццяўляе яго фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. З другога сходу колькасць удзельнікаў складае 2500 чалавек, у тым ліку ад Мінска — 400, ад кожнай вобласці — па 350. Дзеючая ўлада ацэньвае яго як «найвышэйшую форму дэмакратыі», прызначаную для абмеркавання найістотнейшых пытанняў жыцця дзяржавы, параўноўваючы з народным вечам.

Крытыка

Члены беларускай апазіцыі актыўна крытыкуюць Сходы за тое, што яны нібыта прапагандысцкія мерапрыемствы, арганізаваныя з мэтай дэманстрацыі аднадушнай падтрымкі аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.[1]. Членам апазіцыі рэгулярна адмаўляюць у доступе на Сходы альбо забараняюць выступаць на іх[1]. У 2006 годзе кандыдат у прэзідэнты, былы рэктар БДУ Аляксандр Казулін быў збіты і затрыманы міліцыяй пасля спробы прайсці на Усебеларускі народны сход. Ён быў абвінавачаны ў хуліганстве і вызвалены пасля ўтрымання пад вартай на працягу васьмі гадзін[2].

Апазіцыйныя партыі ахарактарызавалі Сход як «антыканстытуцыйны орган», мэта якога «дэлегітымізацыя інстытута парламента ў Беларусі» і «дэманстрацыя агульнанацыянальнай падтрымкі (Аляксандра Лукашэнкі) напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў»[3].

Паводле Міхаіла Пастухова, доктара юрыдычных навук, Заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, працэдура прызначэння дэлегатаў на Сходы непразрыстая[4]. Недэмакратычная працэдура прызначэння дэлегатаў апазіцыйнымі палітыкамі параўноўваецца з падборам удзельнікаў на з’езды КПСС у савецкія часы, які ажыццяўляўся аналагічна[1].

Пастухоў таксама адзначае, што Сход, сфарміраваны па загадах выканаўчых органаў, не з’яўляецца прадстаўнічым дэмакратычным органам і «не можа быць прыняты як законны выказнік волі беларускага народу», улічваючы, што «толькі і выключна прыхільнікі палітыкі цяперашняга ўрада будуць прысутнічаць на так званым Сходзе, гэты орган не ў стане выканаць задачу нацыянальнай кансалідацыі»[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Вайтовіч і Ганчарык: Усебеларускі сход — фігавы лісток для ўлады Архівавана 28 студзеня 2021. - TUT.BY, 03.12.2010
  2. Zarakhovich, Yuri. Belarus: ‘They Knocked My Husband Down and Dragged Him Away’(англ.) , Time (25 сакавіка 2006). Праверана 20 жніўня 2008. Архівавана 10 сакавіка 2007.
  3. 1 2 Беларусам патрэбны сапраўдны парлямэнт, а не імітацыйны ‘усенародны сход’ - Партыя БНФ, 18.06.2016
  4. Михаил Пастухов: О легитимности и пользе собрания Архівавана 25 чэрвеня 2021. - Аб’яднаная грамадзянская партыя, 12.07.2016
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прапаганда ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Народныя сходы
Катэгорыя·Палітыка Беларусі