wd wp Пошук:

Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца

Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца (ХНЭУ імя Сямёна Кузняца; укр.: Харківський національний економічний університет імені Семена Кузнеця) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве, адзін з вядучых універсітэтаў Украіны ў галіне эканомікі.

Універсітэт быў заснаваны 1 кастрычніка 1930 года як Харкаўскі інжынерна-эканамічны інстытут на базе прамысловага факультэта Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі і вядзе сваю гісторыю ад Харкаўскай камерцыйнай вучэльні (заснавана ў 1893 годзе) і Харкаўскага камерцыйнага інстытута (заснаваны ў 1912 годзе) і з’яўляецца найстарэйшым эканамічным універсітэтам на ўсходзе Украіны. У 1994 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Харкаўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, а ў 2004 годзе яму быў прысвоены статус нацыянальнага. У 2013 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя Сямёна Кузнеца, які вучыўся ў Харкаўскім камерцыйным інстытуце (папярэднік універсітэта). У Харкаўскім інжынерна-эканамічным інстытуце працаваў вядомы ўкраінскі і савецкі эканаміст Яўсей Ліберман.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе