wd wp Пошук:

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пабудаваны ў 1980 годзе на праспекце Газеты «Правда» (цяпер Дзяржынскага) у Мінску па праекце архітэктараў Э. Гальдштэйна, Ю. Бічана.

Архітэктура

Рэкрэацыя

Складаны па канфігурацыі плана комплекс утвараюць блок аўдыторый, навучальна-адміністрацыйны і два лабараторныя корпусы, актавая зала, бібліятэка, сталоўка. Усе аб’ёмы злучаныя паміж сабой крытымі галерэямі на другім паверсе. Цэнтр кампазіцыі — двухпавярховы прамавугольны ў плане блок з шасцю аўдыторыямі (кожная на 1150 месцаў), аб’яднанымі двухсветлавой рэкрэацыйнай залай (з вестыбюлем і гардэробам). Выкарыстанне натуральнага асвятлення праз ліхтары, сістэма адкрытых лесвіц, якія злучаюць вестыбюль з галерэямі другога паверху, чляненне прасторы па вертыкалі ствараюць выразны інтэр’ер рэкрэацыйнай залы.

Да аўдыторнага блоку прымыкае вышынная дамінанта комплексу — дзесяціпавярховы прамавугольны ў плане з вынесеным наперад лесвічна-ліфтавым аб’ёмам навучальна-адміністрацыйны корпус.

Два чатырохпавярховыя прамавугольныя ў плане лабараторныя корпусы ўтвараюць Г-падобную ў плане кампазіцыю. Пластыку іх фасадаў узбагачае рытмічнае чаргаванне вертыкальных рэбраў і аконных праёмаў.

Двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём бібліятэкі з чатырма чытальнымі заламі (адна з іх — двухсветлавая).

Каларыстычнае вырашэнне фасадаў будынкаў комплексу заснаванае на кантрасце сцен, апрацаваных цёмна-карычневай керамічнай пліткай, і панелей светла-шэрага колеру.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Праспект Дзяржынскага (Мінск)
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Юрыя Бічана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Элкано Гальдштэйна
Катэгорыя·1980 год у Мінску