wd wp Пошук:

Міхаіл Барысавіч Кроль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кроль.

Міхаіл Барысавіч Кроль (2 сакавіка 1879, Мінск — 6 жніўня 1939) — беларускі неўрапатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), член-карэспандэнт АН СССР (1939), доктар медыцынскіх навук (1918), прафесар (1921). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931). 

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1901). У 1923—1932 гг. загадчык кафедры, дэкан медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1930—1932 гг. дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута. З 1933 г. дырэктар клінікі нервовых хвароб Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1935—1939 гг. адказны рэдактар ​​часопіса «Неўрапаталогія і псіхіятрыя».

Заснавальнік беларускай школы неўрапатолагаў. У клінічнай практыцы выкарыстаў метад хранаксіі, які дазваляе даследаваць тонкія функцыі нервовай сістэмы. Звярнуў увагу на ўзаемную абумоўленасць гнозісу, праксісу і маўлення. На клінічным матэрыяле паказаў значэнне адаптацыйнай ролі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Займаўся віруснымі нейраінфекцыямі (шаленства, сыпны тыф, праказа), вывучаў тайговы энцэфаліт.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 Кроль Михаил Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Марков Даниил Александрович (13(25).01.1895-23.12.1976) (руск.)  // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Памерлі ў 1939 годзе
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Члены-карэспандэнты АН СССР
Медыкі Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Мінску
Неўролагі Беларусі
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Медыкі СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Маскве
Выкладчыкі БДУ
Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Памерлі 6 жніўня
Члены КПСС
Вучоныя паводле алфавіта
Псіхіятры Расійскай імперыі
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Неўролагі СССР
Неўролагі Расійскай імперыі
Нарадзіліся 2 сакавіка
Нарадзіліся ў 1879 годзе
Дактары медыцынскіх навук
Выкладчыкі БДМУ
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Выпускнікі МДУ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула