wd wp Пошук:

Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч. Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч (нар. 11 лістапада 1900, Капыль — 15 ліпеня 1942, Сыктыўкар, Комі АССР) — беларускі навуковец-медык. Дацэнт (1936), кандыдат медыцынскіх навук (1937).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вышэйшае пачатковае вучылішча ў вёсцы Раманава Слуцкага павета ў 1918 годзе. Працаваў прыватным настаўнікам у Капылі (1918), сакратаром зямельнага і харчовага аддзелаў Камыльскага рэвалюцыйнага камітэта (1918—1919). У 1919—1922 быў радавым Чырвонай арміі (Слуцкі асобы батальён). У 1922 паступіў на працоўны факультэт БДУ. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе.

Працаваў адказным сакратаром Наркамздрава БССР (1927—1929), адказным сакратаром ЦК прафсаюза «Медсанпраца» (1929—1930), намеснікам дырэктара па вучэбнай працы Беларускага медыцынскага інстытута (1930—1931).

У 1931—1933 быў аспірантам 2-й тэрапеўтычнай клінікі і асістэнтам 1-й тэрапеўтычнай клінікі. Дырэктар Беларускага медыцынскага інстытута (1933—1934), дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1935—1938 гг.), адначасова кансультант-тэрапеўт 4-га лячэбна-санітарнага упраўлення Наркамздрава БССР.

Арыштаваны 30 ліпеня 1938 года ў Менску. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 5 жніўня 1939 года за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. Працаваў доктарам у турме НКУС. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23 сакавіка 1956 года[1][2].

Зноскі

  1. Багдановіч Міхаіл Ануфрыевіч (1900)
  2. БАГДАНОВІЧ Міхаіл Ануфрыевіч
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вязні Усцьвымлага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Комі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі рабочага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капылі
Катэгорыя·Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта