wd wp Пошук:

Беларускі вакзал

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беларускі вакзал (значэнні).

Беларускі вакзал (руск.: Белору́сский вокза́л) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі Масква-Пасажырская-Смаленская, адзін з дзевяці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на плошчы Цвярской заставы.

Абслугоўвае цягнікі далёкіх зносін заходняга і (пасля пераводу Савёлаўскага вакзалу выключна на абслугоўванне прыгарадных цягнікоў) адзін цягнік паўночнага (па Савёлаўскай лініі, на Рыбінск, з прычапнымі вагонамі на Угліч, Весьягонск, Пястова) кірункаў Расіі і замежжа.

Таксама абслугоўвае прыгарадныя электрацягнікі Беларускага кірунку МЧ да канцавых прыпынкаў Вязьма, Усава, Звянігарад. Акрамя таго, праз вакзал электрацягнікі рухаюцца на Савёлаўскі і Курскі кірунак. Скорыя і пасажырскія цягнікі з Беларускага вакзала ідуць да Смаленска, Рыбінска, гарадоў Беларусі, Феадосіі, Анапы, Керчы, Калінінграда, Вільнюса, Варшавы, Берліна, Прагі, гарадоў Заходняй і Паўднёвай Еўропы.

Гісторыя

Будаўніцтва вакзалу, які атрымаў назву Смаленскі, пачалося ў канцы красавіка 1869 года. Урачыстае адкрыццё Маскоўска-Смаленскай чыгункі адбылося 19 верасня 1870 года. Вакзал стаў шостым па ліку ў Маскве.

У лістападзе 1871 года, пасля падаўжэння чыгункі да Брэста, вакзал пачаў звацца Брэсцкім. У пачатку 1890-х гадоў рух стаў двухпутным і меў адну платформу адпраўлення. Да рэканструкцыі вакзалу, які ўжо не мог змяшчаць у сябе пасажыраў, прыступілі толькі ў 1907 годзе. 15 мая 1910 года адкрылі правае крыло новага вакзалу, 26 лютага 1912 года — левае. Аўтарам праекту быў архітэктар Іван Струкаў. 4 мая 1912 года чыгунка была пераіменавана ў Аляксандраўскую, вакзал пачаў называцца Аляксандраўскім. У жніўні 1922 года Аляксандраўская і Маскоўска-Балтыйская чыгункі былі аб’яднаныя ў Маскоўска-Беларуска-Балтыйскую, таму вакзал быў пераіменаваны ў Беларуска-Балтыйскі. У маі 1936 года, пасля чарговай рэарганізацыі чыгунак, вакзал атрымаў сваю цяперашнюю назву — Беларускі.

Пуці і пасажырскія платформы

Беларускі вакзал мае 6 пасажырскіх платформ і 11 пуцей, уключаючы 7 тупіковых і 4 прахадных на Аляксееўскую злучальную лінію. Пуці ў бок Беларускага напрамку адыходзяць на захад, а ў бок Аляксееўскі злучальнай лініі да Савёлаўскага і Курскага напрамкаў — на паўночны ўсход. Адлік нумароў платформ вядзецца ў кірунку з поўдня на поўнач. Другая платформа вакзала — нізкая, усе астатнія — высокія. Платформы з першай па трэцюю не абгароджаныя, з чацвёртай па шостую — абгароджаныя і абсталяваныя турнікетамі, бо выкарыстоўваюцца пераважна для прыгарадных цягнікоў (пры прыбыцці да гэтых платформ цягнікоў далёкіх зносін або Аэраэкспрэса праходы на платформы часова адкрываюцца).

Славутасці

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М., Транспорт, 1981

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Невядомы пункт «Адлегласць да»
1870 год у Маскве
З’явіліся ў 1870 годзе
Чыгуначныя вакзалы Масквы
Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта