wd wp Пошук:

Аляксандр Яраславіч Неўскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аляксандр Неўскі.

Аляксандр Яраславіч (30 мая 1220, Пераяслаў-Залескі — 14 лістапада 1263, Гарадзец) — князь наўгародскі (1236—1240, 1241—1251), цвярскі (1247—1252), вял.кн. кіеўскі (1249—1263), уладзімірскі (1252—1263), прылічаны да святых. З роду Рурыкавічаў (11-е калена).

Сын пераяслаўскага кн. Яраслава Усеваладавіча. Паводле Жыція, разбіў шведскі атрад у бітве на Няве (15.7.1240), але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясною 1241 г. узяў штурмам і разбурыў крэпасць Капор’е, выгнаў немцаў са Пскова. У 1242 г. разбіў немцаў на льдзе Чудскога возера (г.зв. «Лядовае пабоішча», 5.4.1242). У 1245 г. адбіў некалікі літоўскіх набегаў на паўночна-заходнюю Русь, у 1253 г. адбіў напад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з Лівонскім ордэнам, у 1256 г. здзейсніў паспяховы паход у Фінляндыю. Вёў перапіску з Папам Рымскім, яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, 5 разоў ездзіў да Каракарума і Сарая. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.

У 15 ст. ад наўгародцаў празваны «Храбрым», у 16 ст. — «Неўскім». Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 г., кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой ў ліку дабраверных. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-воінам.

Паводле загаду імп. Пятра I, у 1724 г. рэшткі Аляксандра Яраславіча перенесеныя з Уладзіміра ў Санкт-Пецярбург у Аляксандра-Неўскі манастыр (пазней лаўра), дзе захоўваюцца дасюль.

Зноскі

  1. Александра Брячиславна // Русский биографический словарь — СПб.: 1896. — Т. 1. — С. 114.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Князі цвярскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дабраверныя
Катэгорыя·Памерлі ў 1263 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Аляксандр Неўскі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вялікія князі кіеўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1220 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Князі наўгародскія
Катэгорыя·Вялікія князі ўладзімірскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада