wd wp Пошук:

Гжаць

Гжаць — рака ў Смаленскай вобласці, правы прыток Вазузы.

Дно галоўным чынам пясчанае, берагі сухія, зарослыя ў асноўным вербалозам. Выток за 5 км на поўдзень ад вёскі Пакроў, Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Упадае ў раку Вазуза, у Вазузскае вадасховішча, утварае шырокі рукаў. Пасля пабудовы Вазузскага вадасховішча (1979-1981) у раёне вёскі Карманава Гагарынскага раёна ўтварае шырокі разліў. У цяперашні час рака падсілкоўвае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, якая ўваходзіць у склад крыніц г. Масквы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Волгі