wd wp Пошук:

Масква-Каланчоўская

Масква-Каланчоўская (таксама Масква-Тэхнічная-Курская) — чыгуначная станцыя ў Маскве на Аляксееўскай злучальнай лініі. З’явілася ў 1865 годзе.

Пасажырская платформа размешчаная паблізу ад трох вакзалаў (Яраслаўскага, Ленінградскага і Казанскага), на ёй спыняюцца электрацягнікі Курскага, Рыжскага і Смаленскага накірункаў МЧ, а таксама экспрэсы ў аэрапорт Дамадзедава.

На заходняй платформе знаходзіцца вакзальны будынак — павільён пабудовы 1896 года. Меркавалася, што менавіта гэты Імператарскі вакзал павінен стаць вакзалам, які будзе абслугоўваць прыём і адпраўку ўрадавых і іншых важных цягнікоў, пачынаючы з цягніка з імператарам Мікалаем II, які накіроўваўся на каранацыю. Аднак, планы былі змененыя — каранацыйны цягнік з Пецярбурга прыбыў на Брэсцкі вакзал (цяпер Беларускі). Пазней імператарскія цягнікі з імператарам і манаршай сям’ёй усёткі выкарысталі зрэдку гэты спецвокзал. Пасля рэвалюцыі 1917 года вакзал стаў звычайнай пасажырскай чыгуначнай станцыяй для прыгарадных цягнікоў.

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М., Транспорт, 1981
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі і платформы Масквы
Катэгорыя·Пазакласныя станцыі
Катэгорыя·1865 год у Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта