wd wp Пошук:

Юрый Віктаравіч Хадыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хадыка.

Юрый Віктаравіч Хады́ка (23 чэрвеня 1938, Мінск — 11 верасня 2016, Дэнвер, ЗША) — беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1976).

Біяграфія

Першыя гады жыцця разам з сям’ёй жыў у Беластоку[2], дзе працаваў бацька. У 1945 годзе пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Мінску, якую скончыў с залатым медалём. Паступаў у Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ), набраў напаўпрахадны бал, вярнуўся ў Мінск. У 1960 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ.

Працаваў у інстытуце фізікі АН БССР, малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык лабараторыі. У 1975 узначаліў секцыю оптыка-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. З 1976 года доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар, тэма дысертацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет».

Восенню 1969 года арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнню старажытнабеларускага мастацтва, прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1979 годзе адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

З 1988 года намесніка старшыні БНФ (быў да снежня 2007). У 1996, пасля сканчэння масавага Чарнобыльскага шляху, Юрый Хадыка разам з Вячаславам Сіўчыкам 26 красавіка быў арыштаваны і кінуты ў турму, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У знак пратэсту абвясціў галадоўку. 21 мая быў вызвалены.

У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўніверсітэта — самай буйной праграмы Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўніверсітэта. З 1998 член рэдакцыйнага савета часопіса «Адкрытае грамадства». Намеснікам старшыні назіральнага савета Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, хаця працу гэтай установы публічна крытыкуе. У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Юрый Хадыка — аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач, каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва, 350 публіцыстычных публікацый на палітычныя тэмы. Адзін з актывістаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) грамады.

Апошнія гады жыў у сына ў штаце Каларада (ЗША). Памёр у Дэнверы. Прах пахавалі на саракавы дзень пасля смерці, 20 кастрычніка 2016 года на Чыжоўскіх могілках у Мінску побач з жонкай.[3]

У шлюбе меў двух сыноў і трох унукаў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.
  2. Па іншых звестках у Ваўкавыску, нібыта бацька Ю. Хадыкі будаваў там умацаванні напярэдадні вайны.
  3. У Мінску развіталіся з Юрыем Хадыкам Архівавана 17 сакавіка 2011.

Бібліяграфія

Спасылкі

Песні спяваць і поле араць

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Дэнверы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага народнага фронту
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных