wd wp Пошук:

Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь

Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь (ВГС РБ) — судовая ўстанова, якая вырашала ў межах сваіх паўнамоцтваў гаспадарчыя спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, калгасамі, сумеснымі прадпрыемствамі, дзяржаўнымі і іншымі органамі, а таксама з’яўлялася нагляднай інстанцыяй за рашэннямі гаспадарчых судоў ніжэйшых звёнаў. Арганізацыя, парадак дзейнасці і кампетэнцыя суда былі вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Створаны ў 1991 годзе. У 2006 годзе, Вышэйшы Гаспадарчы суд адмовіў незалежным газетам у распаўсюдзе праз дзяржаўную сетку-манапаліста.

Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 года № 529, 1 студзеня 2014 года Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь скасоўваўся. Большасць супрацоўнікаў гэтай установы ўвайшла ў склад Калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Задачы

Асноўнымі задачамі Вышэйшага Гаспадарчага суда была абарона правоў і інатрэсаў арганізацый, захаванне законнасці ў эканамічных адносінах; забеспячэнне аднолькавага і правільнага выкарыстання заканадаўства пры вырашэнні гаспадарчых спрэчак.

Паўнамоцтвы

Паводле закона Вышэйшы Гаспадарчы суд меў паўнамоцтвы на:

Склад

Вышэйшы Гаспадарчы суд складаўся з 16 суддзяў, якія прызначаліся прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда

Зноскі

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе судздзяў(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Зніклі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Суды Беларусі
Катэгорыя·Суды паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара