wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Гулак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гулак.

Алег Мікалаевіч Гулак (нар. 1 верасня 1967, в. Жылічы, Кіраўскі р-н, Магілёўская вобл., Беларусь) — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1989) па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1990 па 1996 гг. працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацый (сярод іншых — завод «Камертон», Пінск). З 1996 г. у Беларускім Хельсінкскім камітэце: прымаў удзел у стварэнні Пінскай суполкі, з 1997 г. юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 г. намеснік старшыні, з 2008 г. старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту. У 2009 г. уваходзіў у Грамадска-кансультатыўны савет пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.[1]

Удзельнічаў як грамадскі абаронца ў дзясятках судовых справаў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Узнагароды

2016: Нямецка-французская прэмія ў галіне правоў чалавека і законнасці(ням.) бел. міністэрстваў замежных справаў Францыі і Германіі.[2][3]

Зноскі

  1. TUT.BY Общественно-консультативный совет при Администрации президента провел первое заседание. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Deutsch-Französischer Preis für Menschenrechte und Rechtsstaatlichkeit: Preisträger 2016 Auswärtiges Amt
  3. Aleh Hulak erhält Deutsch-französischen Preis für Menschenrechte und Rechtsstaatlichkeit(недаступная спасылка) (недаступная спасылка — гісторыя) Deutsche Botschaft Minsk
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне