wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Залозны

Мікалай Рыгоравіч Залозны (16 кастрычніка 1925 — 7 красавіка 1982) — беларускі мастак.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Княжычы Кіеўскай вобласці. Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Вучыўся ў Валянціна Волкава, Віталія Цвіркі, Аляксандра Мазалёва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1959 года. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1960—1971), з 1971 па 1982 год працаваў выкладчыкам жывапісу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.

Творчасць

Палотны «Макі» (1968), «Перамога» (1968), «Салдаткі» (1969), «Вярнуўся» (1975), «Чайкі» (1972), «Рабіна» (1975), «Возера Сялява» (1977), «Кветкі і садавіна» (1980). Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у калекцыі сям’і мастака.

Зноскі

  1. Мікалай Рыгоравіч Залозны. Колер жыцця (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2021. Праверана 21 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай акрузе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава