wd wp Пошук:

Яўген Аляксеевіч Колчаў

Яўген Аляксеевіч Колчаў (13 жніўня 1959, Мінск) — беларускі скульптар

і фатограф[1].

У майстэрні, Мінск, 2008

Біяграфія

Нарадзіўся 13 жніўня 1959 года ў Мінску. З дзяцінства самастойна займаўся маляваннем і лепкай. Скончыў музычную школу па класе трамбона. З 1974 па 1978 гады вучыўся ў Мінскам мастацкім вучылішчы імя Глебава. Вялікі ўплыў у мастацкім плане на маладога скульптара аказаў выкладчык Алег Луцэвіч — выдатны беларускі графік. Па заканчэнню вучылішча паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта), які скончыў у 1984 годзе. У розны час яго настаўнікамі ў інстытуце былі такія беларускія скульптары, як Андрэй Бембель, Анатоль Анікейчык, Міхаіл Шкробат, Анатоль Арцімовіч. Кіраўніком дыпломнай працы Яўгена Колчава быў беларускі скульптар і педагог Генадзь Мурамцаў.

З 1984 па 1986 гады быў прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у Гродна, у танкавых войсках, быў камандзірам танка Т-72. Паралельна выконваў афарміцельскія працы. Пасля заканчэння тэрміну службы, з 1986 па 1989 гады стажыраваўся ў Заіра Азгура ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску. У 1990 увайшоў у шэрагі Саюза мастакоў СССР. З 1991 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. З 1989 па 1992 гады выкладаў у Беларускім Політэхнічным інстытуце на факультэце архітэктуры. З 2011 года выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава.

Творчасць

Стварае станковыя скульптуры ў рэалістычным стылі, захапляецца анімалістычным жанрам. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1982 г. З 1992 па 2000 гады працаваў у галіне рэстаўрацыі гістарычных помнікаў архітэктуры. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні складаных архітэктурных і скульптурных элементаў помнікаў гатычнай архітэктуры і архітэктуры барока на тэрыторыі Германіі і Польшчы. Працы скульптара ўпрыгожваюць вуліцы і будынкі Мінска, знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Яўген Колчаў. Партфоліо фатографа на PhotoCentra.ru
  2. Ліцейная мастацка-вытворчае прадпрыемства «Міяран». Яўген Колчаў. Пра аўтара. Архівавана 14 ліпеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Нарадзіліся 13 жніўня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Скульптары СССР
Скульптары паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1959 годзе
Нарадзіліся ў Мінску
Скульптары Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Вучні Заіра Азгура
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Скульптары XX стагоддзя
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Асобы
Скульптары XXI стагоддзя
Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Мастакі паводле алфавіта
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў