wd wp Пошук:

Барвенак малы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барвінак.

Барве́нак малы[3] (Vinca minor) — від кветкавых раслін з роду Барвенак (Vinca) сямейства Кутровыя (Apocynaceae).

Назва

Барвенак малы, барвінак[4], барвінец[5][6].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя вечназялёныя травяністы расліны або паўкусцікі вышынёй 30—60 см. Сцёблы ляжачыя, галінастыя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, скурыстае, бліскучае, з суцэльным гладкім краем і завостранай верхавінкай, на кароткіх чаранках. Верхні бок ліста цёмна-зялёнага колеру. Кветкі сіняга колеру, на прамастойных галінках вышынёй 10—20 см у пазухах лісця. Плод — сухая лістоўка цыліндрычнай формы.

Ядавітая расліна.

Распаўсюджанне і экалогія

Радзімай расліны з’яўляецца Еўропа і Малая Азія. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Мезафіт. Патрабавальная да якасці глебы, не патрабавальная да асвятлення. Цвіце ў маічэрвені.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Барвенак малы ўваходзіць у род Барвенак (Vinca) трыбы Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).

  яшчэ 4 подсемейства
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 родаў  
         
  сямейства Кутровыя     трыба Vinceae     від
Барвенак малы
               
  парадак Гарычкакветныя     падсямейства Rauvolfioideae     род Барвенак    
             
  яшчэ 4 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 8 трыб
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 4 віды
     

Прадстаўнікі

У межах віду вылучаюць некалькі формаў:[7]

Гаспадарчае значэнне

Вырошчваецца ў культуры. Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  7. Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Кутровыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны