wd wp Пошук:

Барбарыс звычайны

Барбары́с звычайны[3], кіслец, кіслянка[4][5][6][7] (Berberis vulgaris) — кустарнік, від кветкавых раслін роду Барбарыс (Berberis) сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae)[8].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Барбарыс звычайны — лістападны, высокі, моцна галінасты, калючы куст, вышынёй да 3 м, з паўзучымі, драўнянымі карэнішчамі[8]. Веерападобная крона складаецца са шматликих стволікаў, якія кампактна сабраны ля аснавання куста[8]. Парасткі рабрыстыя прамастойныя або дугападобныя, жаўтлявыя або жаўтлява-пурпурныя, пазней бялёса-шэрыя. Кара бура-шэрая[8].

Пупышкі даўжынёй да 1 мм, вострыя, голыя, акружаныя пашыранымі похвамі лісця. На скарочаных парастках развіваюцца нармальнае лісце, на падоўжаных замест лісця — калючкі. Лісце — чарговае тонкае, зваротна-яйкападобнае або эліптычнае, даўжынёй да 4 см, шырынёй 2 см, да аснавання клінавата звужанае, з закругленай, радзей некалькі завостранай верхавінай, дробна- і востра-зубчата-пільчатае, на кароткіх хвосціках. Калючкі у ліку 3-5, звычайна 3-, радзей 5-раздзельныя, даўжынёй 1-2 см[8].

Пэндзлі 15-25-кветкавыя, даўжынёй да 6 см, павіслыя. Кветкі — жоўтыя, духмяныя, дыяметрам 6-9 мм. Кожная кветка мае па шэсць зваротна-яйкападобных Чашалісцікаў і пялёсткаў. Ля аснавання кветкі — ярка-аранжавыя нектарнікі. Песцік адзін, тычынак мноства. Формула кветкі:

K

3 + 3

C

3 + 3

A

G

1

{\displaystyle \ast K_{3+3};C_{3+3};A_{\infty };G_{1}}

\{\displaystyle \ast K_\{3+3\}\;C_\{3+3\}\;A_\{\infty \}\;G_\{1\}\}[8][9].

Плод — ягада, даўгавата-эліптычная, ярка-чырвоная ці пурпурная, даўжынёй да 12 мм, мае кіслы смак. Плады сабраныя ў гронкі[8]. Вага аднаго плоду — да 0,35 г[8]. Семачкі даўжынёй 4-5 мм, некалькі пляскатыя і звужаныя ў верхняй частцы. У 1 кг 83300 семачак; вага 1 тысячы штук насення 11-13 г.

Цвіце ў красавіку — маі. Плады спеюць у верасні — кастрычніку.

Распаўсюджанне і экалогія

Зверху ўніз:
Лісце і бутоны.
Лісце (ніжні бок).
Кветкі (павялічана).
Плады.

Натуральны арэал віду — Пярэдняя Азія, Закаўказзе, Цэнтральная, Усходняя і Паўднёвая Еўропа.

У Расіі расце ў еўрапейскай часткі, пераважна ў лесастэпавай зоне, на Паўночным Каўказе.

Расце на ўзлесках, схілах, лужках; у гарах даходзіць да 2000 м. Аддае перавагу светлым і сухім участкам. Сустракаецца таксама на мелавых агаленнях і рачных галечніках.

Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Адзіны дзікарослы від роду ў Беларусі, расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках).

Барбарыс звычайны (як і шэраг іншых відаў) з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржавага грыбка Puccinia graminis, які выклікае сцеблавую (лінейную) іржу збожжавых культур. У сувязі з гэтым вырошчванне барбарысу паблізу збажыны недапушчальна.

Хімічны склад

Народныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў[8].

Усе часткі расліны ўтрымліваюць ізахіналінавыя алкалоіды, галоўны з якіх берберын, а лісце — вітаміны C, E, каратыноіды, арганічныя кіслоты[10] (яблычную, лімонную, віннакаменную), мінеральныя солі, а ў перыяд плоданашэння — эфірны алей[11].

Значэнне і прымяненне

Шырока культывуецца ў садах і на дачных участках. Характэрны прыгожай круглявай формай кроны, масавым цвіценнем на працягу амаль трох тыдняў. Асабліва дэкаратыўны восенню, у пладах. Прыдатны для стварэння цяжкапраходных жывых загароджаў, у тым ліку стрыжаных.

Каштоўная харчовая расліна. У ежу ўжываюць спелыя плады. Сушаныя молатыя або стоўчаныя плады барбарысу выкарыстоўваюць як заправу для мясных страў і супоў з бабовых[12]. Для прамысловай перапрацоўкі выкарыстоўваюцца ў асноўным ягады безнасеннай разнавіднасці (Berberis vulgaris var. asperma). Маладое лісце выкарыстоўваюць замест шчаўя у зялёных шчах(руск.) бел..

Раней барбарыс звычайны шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, Berberis thunbergii.

Ягады даюць добрую фарбу для афарбоўвання скур і воўны ў лімонна-жоўты колер.

Драўніна цвёрдая, з шырокай ярка-жоўтай абалонаю, ужываецца для вырабу шавецкіх цвікоў і на такарныя вырабы.

Меданос. Мёд з барбарысу залаціста-жоўтага колеру, прыемнага водару і далікатнага салодкага смаку[13].

Лекавае прымяненне

Як лекавая расліна вядомы са старажытных часоў, у Старажытным Вавілоне і Старажытнай Індыі[11].

Лекавай сыравінай з’яўляюцца лісце (лац.: Folium Berberidis) і корань (Radix Berberidis) барбарыса звычайнага[8]. Лісце нарыхтоўваюць у час бутанізацыі і цвіцення; корні — ранняй вясной да распускання пупышак або ўвосень пасля паспявання пладоў[10].

Настойка з лісця барбарыса валодае кровесупыняючым (павышае згусальнасць крыві) і жоўцегонным дзеянне[8] м. Прэпараты барбарыса стымулююць скарачэнне мускулатуры, звужваюць сасуды асобных органаў, выклікаюць паніжэнне тонусу жоўцевага пузыра, валодаюць болесуцішальным і супрацьзапаленчым дзеяннем. Берберын, які вылучаюць з барбарысу, ужываецца ў навуковай медыцынскай практыцы. Ён выкарыстоўваецца пры лячэнні захворванняў жоўцевага пузыра — халецыстыту і жоўцевакаменнай хваробы, а таксама некаторых злаякасных пухлін [11].

У народнай медыцыне і гамеапатыі барбарыс выкарыстоўваецца як кровесупыняючы сродак, а таксама пры захворваннях нырак, печані, мачавых шляхоў, а таксама як патагоннае. Экстракт з лісця барбарыса вядомы як кровесупыняючы сродак пры жаночых захворваннях[8][11].

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Барбарыс звычайны ўваходзіць у род Барбарыс (Berberis) трыбы Berberideae падсямейства Berberidoideae сямейства Berberidaceae порядка Казяльцовакветныя (Ranunculales).

  яшчэ 1 падсямейства
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 11—14 родаў  
         
  сямейства Барбарысавыя     трыба Berberideae     від
Барбарыс звычайны
               
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Berberidoideae     род Барбарыс    
             
  яшчэ 9 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1 трыба
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ ад 450 да 600 відаў
     

Прадстаўнікі

У рамках віду існуе шэраг формаў[14]:

Барбарыс у культуры

У літаратуры

Можа, гонкі ён, як хвоя?
Мажны, нібы баабаб?
Аграменны, бы секвоя,
ці пяшчотны, нібы граб?
Ды смяецца брат Кастусь:
- Барбарыс — калючы куст!

Алена Церашкова. «Барбарыс».[15]

Алена Церашкова напісала жартаўлівы дзіцячы верш пра барбарыс.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Барбарис обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 24-26. — 200 с. — 130 000 экз.
  9. Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
  10. 1 2 Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 170. — ISBN 5-06-000085-0.
  11. 1 2 3 4 Белов Н. В. Календула, алтей, чистотел и другие народные лекарственные растения в большой энциклопедии траволечения. — М., Мн.: АСТ, Харвест, 2005. — С. 31—33. — 464 с. — ISBN 5-17-031-498-1.
  12. «Приправа из сушеных ягод барбариса (сумак)» — RussianFood.com
  13. «Барбарисовый мед» — «Пчеловодство. РУ»
  14. Паволе кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).
  15. Алена Церашкова. «Барбарыс»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Барбарысавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кусты