wd wp Пошук:

Багацькаўка

Бага́цькаўка[1] (трансліт.: Bahaćkaŭka, руск.: Богатьковка; да 1976 г. — Вялікая Багацькаўка і Малая Багацькаўка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі ОршаСураж.

Геаграфія

Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ ручай (прыток ракі Рамясцвянка). На паўднёвым усходзе каля вёскі пачынаецца рака Белая Натапа (прыток ракі Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МсціслаўГоркі.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з паўднёва-заходняй (прамалінейная вуліца з завулкам, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход, колішняя вёска Вялікая Багацькаўка) і паўночна-ўсходняй (крывалінейная кароткая вуліца амаль мерыдыяльнай арыентацыі з 2 завулкамі, колішняя вёска Малая Багацькаўка). Забудавана пераважна аднабакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на поўначы.

Гісторыя

У 1834 годзе ў Мсціслаўскім павеце. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся шавецкім і кравецкім промысламі. У 1897 годзе ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерня пры дарозе Мсціслаў—Шамава. Вёска падзялялася на Вялікую Багацькаўку і Малую Багацькаўку.

На базе дарэвалюцыйнай была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 годзе было 42 вучні. У 1930 годзе ў вёсцы Вялікая Багацькаўка арганізаваны калгас «Рассвет», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 38 гаспадарак, меў 296 га ворыва, у вёсцы Малая Багацькаўка — калгас імя Чырвонай Арміі, які аб’ядноўваў у 1932 годзе 15 гаспадарак, меў 133 га ворыва. У калгасе «Рассвет» дзейнічала камуністычная партыйная ячэйка; працавала кузня. Абслугоўваліся калгасы Курманаўскай машынна-трактарнай станцыі.

У Другую сусветную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі.

У 1976 годзе вёскі Вялікая Багацькаўка і Малая Багацькаўка былі аб’яднаныя ў адну з назвай Багацькаўка. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — вёска Курманава). Працавалі пачатковая школа, магазін. У 2007 годзе ў СКВ «Курманава». Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік. Ураджэнец Малой Багацькаўкі

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы

Спіс вуліц

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 201. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
  4. Дзяржкартгеацэнтр Архівавана 23 лютага 2018.
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Падсолтаўскі сельсавет
Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Багацькаўка
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара