wd wp Пошук:

Белая Натапа

Белая Натапа — рака ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Чорная Натапа (басейн Дняпра).

Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 235 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на ўсход ад вёскі Багацькаўка, вусце каля вёскі Кашаны. Прытокі — Альхоўка, Дамалка, невялікія ручаі і канавы (Дзедавец інш.). Даліна складаная, у прырэчышчавай частцы скрынкападобная. Абалона вузкая. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на 20,5 км і ў сярэдняй плыні на 2,9 км каналізаванае; шырыня ў вярхоўі 3—5 м, ніжэй вёскі Лапаціна 10—12 м. Берагі абрывістыя, вышынёй 2—3 м.

На рацэ вёскі Падсолтава, Мазалава, Новае Сяло, Лапаціна, Добрае.

У рацэ водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, пячкур і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Сажа
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта