wd wp Пошук:

Шамава

Ша́мава[1] (трансліт.: Šamava, руск.: Шамово) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 34 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 100 км ад Магілёва, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес[2]. Каля вёскі працякае рака Рухва.

Гісторыя

Вядомая з XVIII стагоддзя. У 1737 годзе вёска ў Мсціслаўскай правінцыі. З 1777 года мястэчка, з 1784 года цэнтр воласці ў Мсціслаўскім павеце. З 1846 года ў Магілёўскім павеце, у 1861 годзе — мястэчка ў Мсціслаўскім павеце. У 1880 годзе у мястэчку дзейнічалі школа, царква, аптэкі, 30 крам, у 1897 годзе — 2 крупадзёркі, вадзяны млын, пошта, хлебазапасны магазін, 32 крамы, 4 карчмы. З 20 жніўня 1924 года да 29 жніўня 1959 года Шамава — цэнтр сельсавета ў Мсціслаўскім раёне. У 1929 годзе быў пабудаваны тарфяны завод, дзейнічалі шавецкая і сукнавальная майстэрні, млын.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1941 года, ліпені 1942 года і верасні 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі палілі вёску і загубілі 500 яе жыхароў.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
  4. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 223 (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Падсолтаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара