wd wp Пошук:

Астрошыцы

Астро́шыцы[1] (трансліт.: Astrošycy, руск.: Острошицы) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Астрошыцкага сельсавета. Цэнтр калгаса.

Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў 1449 г. як маёнтак пад назвай Астрожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шамётам, з 1590 г. Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пачатку XX ст.). У 1747 г. тут пабудавана уніяцкая царква. У 1870 г. вёска Астрашыцка-Гарадоцкай воласці. На пачатку XX ст. паселішча Астрошыцы складалася з панскага двара (55 жыхароў) і вёскі (150 жыхароў, 21 двор). З 1924 г. цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага раёнаў. У 1994 г. — 689 жыхароў, 218 двароў.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Астрошыцы
Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астрошыцкі сельсавет