wd wp Пошук:

Вазоўня

Стайня-вазоўня ў Трокеніках

Вазо́ўня, або карэ́тная[1] — гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд павеці з адна- ці двухсхільным дахам, прыбудаванай да хлява ці іншай гаспадарчай пабудовы[2]. Будаваліся ў корчмах і аўстэрыях, у сядзібах звычайна будавалася ля стайні[1]. У вазоўні захоўвалі таксама колатыя дровы, некаторыя сельскагаспадарчыя прылады[2].

Зноскі

  1. 1 2 Якимович, 1991
  2. 1 2 Этнаграфія Беларусі, 1989

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гаспадарчыя пабудовы
Катэгорыя·Дарожныя збудаванні